Падзеі
1 min read
823

Па Беларусі

29 марта, 2015
0

РАБОЧЫ ВІЗІТ ПРЭЗІДЭНТА Ў КАЗАХСТАН
Аляксандр Лукашэнка ў ходзе рабочага візіту ў Казахстан прыняў удзел у трохбаковай сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі, Казахстана і Расіі. Кіраўнікі трох дзяржаваў абмеркавалі існуючыя гандлёва-эканамічныя выклікі ў рабоце Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама некаторыя міжнародныя пытанні.
Кіраўнікі дзяржаваў таксама прынялі рашэнне прадаўжаць практыку такіх нефармальных сустрэчаў, каб абмяркоўваць і прымаць аператыўныя рашэнні па рэагаванні на ўзнікаючыя крызісныя з’явы.

ПРЭЗІДЭНТ ПАВІНШАВАЎ ДОМРАЧАВУ З ПЕРАМОГАЙ
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншавальную тэлеграму Дар’і Домрачавай у сувязі з яе перамогай у агульным заліку Кубка свету па біятлоне.
“Дарагая Дар’я! Віншую! Малайчына, ты зноў падарыла нам свята, пацвердзіўшы званне найвялікшай біятланісткі свету. Уся Беларусь з заміраннем сэрца сачыла за тваімі выступленнямі. І ты не падвяла. Ва ўпартым дасягненні гэтай мэты ты паказала самае высокае майстэрства і сапраўдны байцоўскі характар”, — гаворыцца ў віншаванні.

МІНГАНДАЛЬ БЕЛАРУСІ ЎСТАНАВІЎ МАКСІМАЛЬНЫЯ АДПУСКНЫЯ ЦЭНЫ
Міністэрства гандлю Беларусі ўстанавіла гранічныя максімальныя адпускныя цэны на малочныя прадукты і мяса куранят-бройлераў.
Так, гранічныя максімальныя адпускныя цэны на малако каровіна пастэрызаванае без смакавых дабавак і напаўняльнікаў у поліэтыленавых пакетах у залежнасці ад тлустасці ўстаноўлены на ўзроўні Br3 075 — Br5 007 за 1 л; кефір з каровінага малака без смакавых дабавак і напаўняльнікаў у поліэтыленавых пакетах — ад Br2 810 да Br5 051 за 1 л. Гранічная максімальная адпускная цана смятаны вагавой без смакавых дабавак і напаўняльнікаў — ад Br12 352 да Br20 091 за 1 кг; тварагу вагавога без смакавых дабавак і напаўняльнікаў — Br16 232- – Br20 941 за 1 кг.
Гранічная максімальная адпускная цана на мяса куранят-бройлераў устаноўлена ў памеры Br24 756 за 1 кг.
Як паведамлялася, з 12 лютага цэны на сацыяльна значныя тавары замест Міністэрства эканомікі рэгулюе Міністэрства гандлю Беларусі. У нагляд Мінгадлю перайшлі таксама сацыяльна значныя тавары, цэны на якія рэгулююцца не больш як 90 дзён на працягу года.

БелТА

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Мой дом – моя безопасная крепость!
Стали известны результаты ЦТ от 26 и 29 мая
Дзякуй тым, хто дорыць жыццё
Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации