Categories: Падзеі

Па Беларусі

СУПРАЦОЎНІЦТВА БЕЛАРУСІ І ІНДАНЕЗІІ
Дасягнутыя ў Мінску дамоўленасці будуць канкрэтызаваны ў час маючага адбыцца ў пачатку лета ў Мінску пасяджэння беларуска-інданезійскай міжурадавай камісіі.
Гэта адзначыў па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам спікер Савета рэгіянальных прадстаўнікоў Народнай кансультатыўнай асамблеі Рэспублікі Інданезія Ірман Гусман. Ён выказаў упэўненасць, што Беларусь і Інданезія павінны ўмацоўваць супрацоўніцтва на ўсіх узроўнях дзяржавы, парламента, бізнэсу. Беларуска-інданезійскія кантакты не павінны абмяжоўвацца сферай гандлю і інвестыцый, а павінны ахопліваць і навуку, адукацыю, культуру, маладзёжную палітыку, спорт.

НАВУКОВА-ПРАКТЫЧНАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ Ў ГРОДНЕ
IV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Праблемы сучаснай эканомікі: глабальны, нацыянальны і рэгіянальны кантэкст» адбылася ў Гродне.
У канферэнцыі прынялі ўдзел каля 120 чалавек з Беларусі, Расіі, Польшчы, Украіны, Літвы і Казахстана. Яны прадставілі 100 дакладаў па актуальных тэмах сучаснай эканомікі. У тым ліку ў мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўніцтва 11 ВНУ, прафесарска-выкладчыцкі склад, кіраўнікі арганізацый, прадстаўнікі мясцовай улады. У час форуму прайшло пленарнае пасяджэнне, навукоўцы-эканамісты з розных краінаў выступілі з дакладамі. Удзельнікі форуму працавалі у секцыях па розных эканамічных накірунках. Таксама былі разгледжаны праблемы ўдасканалення фінансава-крэдытнага механізму, бухгалтарскага ўліку, аналізу і статыстыкі.

ПАСТАЎКІ ПРАДУКЦЫІ Ў ПАКІСТАН
Пакістан зацікаўлены ў пастаўках прадукцыі «Беллегпрама». Аб гэтым заявіў старшыня канцэрна Мікалай Яфімчык
Паводле яго словаў, ёсць канкрэтныя дамоўленасці з адным з вядучых беларускіх абутковых прадпрыемстваў — «Белвест». Таксама дамовіліся па пастаўцы пражы кампаніі «Палессе». «Ёсць дамоўленасці наконт Баранавіцкага баваўнянага аб’яднання. Мы хацелі б, і яны не пярэчаць, даволі значна развіць наш Аршанскі льнокамбінат. Мы падпісалі агульныя пазіцыйныя дамоўленасці ў выглядзе мемарандумаў, рамачныя кантракты, якія маюць пад сабой падставы, складаюць каля $13 мільёнаў», — канстатаваў старшыня канцэрна.

КАНСТРУКТЫЎНЫ ХАРАКТАР РАБОТЫ ДЭПУТАТАЎ
Работа мясцовых Саветаў дэпутатаў не павінна мець фармальны характар. Аб гэтым заявіў старшыня Савета Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч.
Ён сказаў, што дэпутаты прывыклі вырашаць больш дробныя пытанні: добраўпарадкоўваць двор, вырашаць канфлікты паміж падначаленымі і кіраўнікамі, — але неабходна ўключацца і ў сур’ёзную работу. «Вось сфера вытворчай дзейнасці больш адышла да адміністрацыі прадпрыемстваў і выканкамаў. Гэта не зусім правільна. Дэпутаты павінны настройвацца на канструктыўны характар работы», — падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.

ФЕСТЫВАЛЬ «МАЛАДЗЕЧНА-2015»
Праграма ХV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2015» прадставіць панараму сучаснай беларускай музыкі.
У Беларусь прыедуць сусветныя зоркі, і таму вельмі важна падтрымаць беларускіх музыкантаў. На фестывалі будуць паказаны знакамітыя брэнды, такія, як аркестр пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга, «Песняры», «Верасы», і маладыя артысты. Фестываль прадставіць тых выканаўцаў, творчасць якіх развілася за гады незалежнасці Беларусі.
ХV Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2015» пройдзе 5-7 чэрвеня.
БелТА

administrator

Recent Posts

Дзякуй за працу, дарожнікі!

Нягледзячы на ўмовы надвор’я, яны кожны дзень старанна працуюць, каб дарогі нашага раёна заставаліся зручнымі,…

2 часа ago

Чаму не працуюць і на якія сродкі жывуць?

У Новаяльнянскім сельвыканкаме прайшло чарговае пасяджэнне мясцовага савета грамадскага пункта аховы правапарадку, сумешчанае з выязным…

20 часов ago

Якія гібрыды кукурузы лепш пасеяць?

Раённы семінар-прэзентацыя для кіраўнікоў і галоўных аграномаў гаспадарак Дзятлаўшчыны з дэманстрацыяй у полі гібрыдаў кукурузы…

20 часов ago

Засцеражы сябе на дарозе!

Рэспубліканская прафілактычная акцыя “Стань прыкметным у цёмны час сутак” праходзіць у Беларусі для павышэння бяспекі…

21 час ago

Наводзім чысціню ў парку

На Дзятлаўшчыне працягваецца месячнік па добраўпарадкаванні. Работнікі раённага выканаўчага камітэта зноў выйшлі ў гарадскі цэнтральны…

21 час ago

Дятловчан и гостей города приглашаем на районную сельскохозяйственную ярмарку

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

21 час ago