НА ПАДТРЫМКУ ТАЛЕНАВІТАЙ МОЛАДЗІ ВЫДЗЕЛЕНА BR6 МЛРД
На фінансаванне расходаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі ў 2015 годзе з рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў рэзервовага фонду кіраўніка дзяржавы выдзелена Br6 млрд. Распараджэннем зацверджана таксама рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
Грашовымі прэміямі ад Br10,8 млн да Br20 млн з уручэннем нагруднага знака лаўрэата фонду заахвочана 10 пераможцаў міжнародных мастацка-творчых спаборніцтваў.
Грашовымі прэміямі іншай вартасці заахвочаны 45 навучэнцаў і студэнтаў, а таксама 6 калектываў мастацкай творчасці, якія сталі пераможцамі міжнародных і рэспубліканскіх спаборніцтваў, конкурсу Саюзнай дзяржавы.
Васьмі прадстаўнікам таленавітай моладзі будзе аказана матэрыяльная падтрымка ў памеры Br1,8 млн кожная за актыўны ўдзел у мастацка-творчых мерапрыемствах.
Усяго рашэннем савета фонду заахвочана 89 навучэнцаў, студэнтаў і маладых спецыялістаў.
ЮНЫЯ БАСКЕТБАЛІСТКІ З ГРОДНА СТАЛІ ЛЕПШЫМІ Ў ЕЎРОПЕ
Баскетбольная каманда дзяўчынак «СДЮШАР-7 – Прынёманне» 2001 года нараджэння стала пераможцам чэмпіянату EGBL (Еўрапейскай дзявочай баскетбольнай лігі), упершыню ўдзельнічае ў гэтым турніры.
Фінал гэтых міжнародных спаборніцтваў прайшоў у Брэсце. Восем каманд-фіналістаў гэтых міжнародных дзіцячых спаборніцтваў спачатку спаборнічалі ў дзвюх падгрупах. Нашы дзяўчынкі ў сваей сталі другімі. У чвэрцьфінале яны перамаглі каманду з Латвіі, а ў паўфінале – равеснікаў з Польшчы. У фінале іх суперніцамі сталі дзяўчынкі з Фінляндыі. У яскравай барацьбе гарадзенкі перамаглі іх з лікам 80:63 і сталі чэмпіёнкамі.
Раней яшчэ адна каманда «СДЮШАР-7 – Прынёманне» стала сярэбраным прызёрам гэтага ж турніру сярод дзяўчынак 1999 года нараджэння.
БелТА
Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…
У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…
Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…
Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…
31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…
Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…