У Данілавіцкім сельсавеце прайшло свята вёсак Стараельня, Еленка і Навасады.
На пачатку мерапрыемства вяскоўцаў павітала старшыня Данілавіцкага сельвыканкама Ганна Мікалаеўна Жых. Павіншавала са святам прысутных намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце СВК «Граніт-Агра» Людміла Іванаўна Мядзведзь.
Хвілінай маўчання былі ўшанаваны 43 землялкі, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Адзначаны на свяце вёсак былі старэйшыя жыхары — Кацярына Іванаўна Праконіна, Ніна Сямёнаўна Ложка, Вітольд Юльянавіч Сарока.
Памятны падарунак атрымала сям’я Жданукоў са Стараельні.
Павіталі і самага маленькага жыхара вёсак — Антона Радзевіча.
За добрасумленную грамадскую службу быў адзначаны Віктар Казіміравіч Семярнік — стараста вёсак Стараельня і Навасады.
У час свята былі падведзены вынікі конкурсу на лепшую сядзібу і кветнік. Яго пераможцы атрымалі падзячныя лісты. Званне «Дом узорнага парадку» было прысуджана сядзібе Леакадзіі Іосіфаўны Мікулка з вёскі Навасады.
Святочны настрой на працягу мерапрыемства вяскоўцам дарылі народны тэатр-студыя гульні «Прымакі» і ансамбль народнай песні «Суседачкі».
Свята падрыхтавалі і правялі работнікі Данілавіцкага дома культуры.
«АД ШЧЫРАГА СЭРЦА».
Пад такой назвай прайшла канцэртная праграма ў вёсцы Касцюкі, падрыхтаваная работнікамі Данілавіцкага дома культуры.
Перад жыхарамі вёскі выступілі народны тэатр-студыя гульні «Прымакі» і ансамбль народнай песні «Суседачкі».
А. ДУБРОЎСКАЯ
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…
Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…
Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…