Па-сапраўднаму багатымі на музыку і дзіцячы смех сталі дні адпачынку першага летняга месяца на Дзятлаўшчыне.
Свята “Няхай дзяцінства звонкае ўсміхаецца”, прымеркаванае да Міжнароднага дня абароны дзяцей, прайшло ў Гезгалах. Яркае, вясёлае мерапрыемства ладзілася для выхаванцаў летнікаў, навучэнцаў мясцовых устаноў адукацыі і жыхароў аграгарадка Гезгалы на адкрытай пляцоўцы перад мясцовым Домам культуры.
Багатым было свята на песні і танцы. Харэаграфічныя, вакальныя, дуэтныя і калектыўныя нумары радавалі гасцей.
З асаблівым захапленнем прымалі гледачы Ксенію Жыляніну, Нэлі Санюк, Аляксандру Аніскевіч. Самыя цёплыя ўражанні пакінулі ў сэрцах музычныя кампазіцыі ў выкананні скрыпачкі Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў Алены Кашко і дуэта баяністаў Андрэя Папова і Андрэя Вайцяхоўскага.
Парадаваў гледачоў майстэрствам танца пад назвай “Мішка Гумі Бер” танцавальны калектыў “Фэнтэзі”.
Безумоўна, не абышлося дзіцячае свята і без казачных герояў. У госці да малечы з загадкамі завітала гаспадыня лясных нетраў Баба Яга са сваімі сяброўкамі.
Акрамя канцэртных нумароў, на святочнай пляцоўцы ладзілася вялікая спартыўна-забаўляльная праграма, дзе дзятва акунулася ў атмасферу спаборніцтваў, гульняў і эстафетаў.
Аматары мастацтва сабраліся на творчай пляцоўцы, дзе кожны жадаючы змог прадэманстраваць свае мастацкія здольнасці ў малюнках на тэму шчасця, сонейка і сяброўства.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Неабдуманыя ўчынкі дзяцей і дарослых Чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама было прысвечана прыняццю…
Пра гэта расказала галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Чарняк:…
В период активной работы в поле очень важно обеспечить здоровые и безопасные условия труда для…
Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…
Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…
Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…