Новыя назначэнні

Начальнікам аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама назначана Марына Яўгеньеўна Лашкоўская.

Нарадзілася Марына Яўгеньеўна 20 сакавіка 1971 года ў вёсцы Касцюкі Дзятлаўскага раёна. Закончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці “руская мова і літаратура”.

Працоўную дзейнасць пачала ў 1989 годзе ў Стараяльнянскай школе старшай піянерважатай, а з 1993 года працавала тут жа настаўніцай рускай мовы і літаратуры. З 1999 года – настаўніцай рускай мовы і літаратуры Лапушанскай базавай школы. У 2000 годзе была назначана намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Данілавіцкай сярэдняй школы, праз пяць гадоў – яе дырэктарам. Затым працавала дырэктарам Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, а з 2009 года да цяперашняга часу ўзначальвала Новаяльнянскую сярэднюю школу.

1 верасня 2022 года Марына Лашкоўская заступіла на новую пасаду.

***

Дырэктарам сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава назначана Марына Міхайлаўна Нячай.

Нарадзілася Марына Міхайлаўна 24 мая 1993 года ў вёсцы Лявонавічы Дзятлаўскага раёна. Пасля заканчэння Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, прадоўжыла навучанне ў магістратуры ўніверсітэта. Мае спецыяльнасць “беларуская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць), лінгвістыка”.

Працоўную дзейнасць пачала ў навуковай бібліятэцы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, пасля нядоўгі час працавала настаўніцай у гімназіі № 1 імя акадэміка Я. Ф. Карскага ў Гродне.

У 2016 годзе Марына Міхайлаўна вярнулася ў родны раён настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы. У 2019 годзе была назначана на пасаду намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце гэтай установы адукацыі. З чэрвеня 2021 года па цяперашні час узначальвала Хвінявіцкі дзіцячы сад-сярэднюю школу.

З 1 верасня 2022 года Марына Нячай заступіла на новую пасаду.

***

Дырэктарам Новаяльнянскай сярэдняй школы назначана Алена Сцяфанаўна Круглова.

Нарадзілася Алена Сцяфанаўна 12 чэрвеня 1970 года ў вёсцы Гірычы Дзятлаўскага раёна. Яна закончыла Гродзенскае педагагічнае вучылішча, а пасля – Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці “пачатковая адукацыя”.

Пачынала працоўны шлях выхавальніцай дзіцячага сада, потым – выхавальніцай групы падоўжанага дня Данілавіцкай сярэдняй школы. У 2000 годзе была назначана загадчыцай Данілавіцкага дзіцячага сада. Пасля працавала настаўніцай пачатковых класаў, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце.

З 1 верасня 2022 года Алена Круглова заступіла на новую пасаду.

***

Дырэктарам Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы назначана Святлана Вячаславаўна Цілігузава.

Нарадзілася Святлана Вячаславаўна 21 лютага 1982 года ў вёсцы Латышы Дзятлаўскага раёна.

Яна закончыла Лідскі дзяржаўны педагагічны каледж, а пасля – Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці “гісторыя”.

Працоўную дзейнасць пачала настаўніцай пачатковых класаў Горкаўскай базавай школы-сада. Потым займала пасады настаўніцы пачатковых класаў, настаўніцы гісторыі, сацыяльнага педагога Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

З 1 верасня 2022 года Святлана Цілігузава заступіла на новую пасаду.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

2 часа ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

3 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

20 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

21 час ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

23 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

23 часа ago