У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы кніжны фонд папоўніўся навінкамі літаратуры.
Марыя Мятліцкая “Мандарынавы лес”
Гераіня нарадзілася ў завадской Слабодцы, дзе пілі, біліся, рана паміралі. Яна была асуджаная паўтарыць лёс маці і астатніх жанчын. Але жыццё дало пробліск шчасця. І гэтым шчасцем стала любоў да Чынгіза, маладога мастака, які стаў бацькам яе адзінага дзіцяці. Ён знік з яе жыцця так жа раптоўна, як з’явіўся, і на памяць аб сабе пакінуў цудоўную, чароўную карціну: мандарынавы лес…
Аляксандра Марыніна “Аддаленыя наступствы” (том 1, 2)
Вы калі-небудзь чулі аб тэрміне “рыкашэтныя ахвяры”? Так называюць бліжэйшае асяроддзе пацярпелага: членаў сем’яў загінулых, мужоў згвалтаваных жанчын, бацькоў дзяцей, якія трапілі пад машыну… У Маскве з’явіўся серыйны забойца. З жахлівай сілай невядомы скручвае шыйныя пазванкі адзінокім прахожым і пакідае на іх целах кароткія запіскі – “Майму настаўніку”. Што хоча сказаць ён свету сваімі пасланнямі?
Галіна Кулікова “Не чакайце мяне ў Монтэ-Карла”
Хто не хоча адправіцца ў падарожжа на гіганцкім круізным лайнеры! А што, калі вы патрапілі на яго не па добрай волі? І павінны іграць чужую ролю, каб схавацца ад жорсткага забойцы? Робячы чарговы рэпартаж для свайго часопіса, Вераніка Іўлева заблудзілася ў дрымучым лесе. З гэтага моманту жыццё яе імкліва панеслася ад адной прыгоды да другой. На вяселлі лепшай сяброўкі яе пачаставалі снатворным і пагрузілі на цеплаход, які плыве па Волзе. Спрабуючы высветліць, хто ўсё гэта падрабіў і навошта, Вераніка нечакана апынулася на валасок ад смерці…
Чакаем усіх жадаючых!
Лаўра КУНЮЦІЦЕ,
бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…