Ободва моладзевыя экіпажы працуюць на камбайнах КЗС-1218. Раніцай, яшчэ да выезду на жніўную ніву, на мехдвары ў Таркачах камбайнераў-тысячнікаў віншавалі старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак, сакратар раённай арганізацыі ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, дырэктар ААТ “Граніт-Агра” Станіслаў Мазур, намеснік дырэктара сельгаспрадпрыемства Людміла Мядзведзь, работнікі культуры Данілавіцкага дома культуры.
Той жа раніцай грашовымі прэміямі былі адзначаны шафёры “Граніт-Агра”, якія на аўтамашынах ГАЗ перавезлі па 800 тон зерня – Віктар Тарас і Дзяніс Сёмуха
