Новы транспарт – для важнай работы

Да вясновага веласезона сацыяльныя работнікі Дзятлаўшчыны атрымалі ад кіраўніцтва раёна прыемны падарунак – 13 новых веласіпедаў.

Транспартныя сродкі і дакументы да іх сваім калегам з розных сельсаветаў раёна ўручыла дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Таццяна Нікіпорчык, пажадала жанчынам плённай працы і моцнага здароўя.

– У студзені мы сустрэлі юбілейную дату – 105-годдзе сацыяльнай службы, з гэтай нагоды атрымалі падарунак – сертыфікат у памеры 5500 рублёў на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы. Яго ў час урачыстых мерапрыемстваў нам уручыў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі,  – расказала Таццяна Сямёнаўна. – Было прынята рашэнне на гэтыя сродкі набыць яшчэ адзін тэлевізар у дом сумеснага пражывання для грамадзян пажылога ўзросту, а таксама 13 веласіпедаў для сацыяльных работнікаў, надзвычай патрэбных ім у паўсядзённых клопатах – паездках па населеных пунктах, перавозцы прадуктаў для падапечных. Мы выказваем шчырыя словы ўдзячнасці ад усёй сацыяльнай службы за тое, што кіраўніцтва раёна спрыяе паляпшэнню ўмоваў працы сацыяльных работнікаў.

Веласіпеды былі закуплены на Мінскім мотавелазаводзе і дастаўлены ў Дзятлава самімі вытворцамі.

Таццяна Нікіпорчык адзначыла, што за апошнія пару гадоў 80 % сацыяльных работнікаў былі забяспечаны новымі веласіпедамі. У перспектыве – давесці гэту лічбу да 100 %.

Аб правілах дарожнага руху, камплектацыі і належнага выкарыстання двухколавага транспарту ўладальніцам веласіпедаў расказаў дзяржаўтаінспектар міжраённага аддзела ДАІ па абслугоўванні Слонімскага, Дзятлаўскага і Зэльвенскага раёнаў Андрэй Іскра.

Старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк уручыла сацыяльным работнікам важныя ў абслугоўванні насельніцтва на даму сродкі індывідуальнай абароны.

У час сустрэчы ў Дзятлаве работнікі сацыяльнай службы не толькі атрымалі новы транспарт, але мелі магчымасць выпрабаваць яго, падзяліцца навінамі і абмеркаваць нюансы справы. Таксама яны ахвотна дзяліліся эмоцыямі ад такіх патрэбных у іх прафесіі падарункаў.

Зоя Антончык:

– Мая сфера абслугоўвання – аграгарадок і вёска Гезгалы Жукоўшчынскага сельскага савета. Вельмі зручна дабірацца да месца прызначэння на веласіпедзе: эканоміцца час, зручна закупляць прадукты, ды і рухацца па гарадку з веласіпедам у руках значна прасцей. Падабаецца, што ёсць умяшчальны кошык на рулі, куды можна пакласці прадукты або сумачку.

Жанна Аблажэй:

– У сацыяльнай службе я не так даўно, каля трох месяцаў: вырашыла паспрабаваць сябе ў новай дзейнасці. Працую на Новаяльнянскім участку, даглядаю пажылых пасялкоўцаў. Уручэнне новага веласіпеда для мяне стала прыемным сюрпрызам, гэта транспарт вельмі неабходны ў нашай паўсядзённай рабоце. Вялікі дзякуй за падтрымку! Падарунак выдатны, настрой ва ўсіх – адпаведны. Цяпер зможам дабірацца да сваіх падапечных хутчэй і перавозіць больш прадуктаў.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

13 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

14 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

15 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

15 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

16 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

17 часов ago