Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Зваротны адлік: “80 дзён да вызвалення”

Сёлета спаўняецца 80 гадоў з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якое адбылося ў час наступальнай аперацыі “Баграціён”.

З нагоды юбілейнай даты Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці запускае сацыяльна-патрыятычны праект “80 дзён да вызвалення”, аб якім расказала загадчыца метадычнага аддзела Марына Лукіянец:

– Праект стартуе 15 красавіка і прадоўжыцца да 3 ліпеня – Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Работа паспрыяе фарміраванню грамадзянскасці, патрыятызму, любові і павагі да сваёй Айчыны, найперш у падрастаючага пакалення, праз уключэнне навучэнцаў і моладзі разам з людзьмі старэйшага ўзросту ў дзейнасць па захаванні гістарычнай памяці і спадчыны малой радзімы.

– Што адбудзецца са стартам праекта?

–  На web-сайце Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці “запусціцца” каляндар-гадзіннік зваротнага адліку часу да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, упрыгожаны лагатыпам і сімволікай Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. У клубных установах запрацуюць тэматычныя куткі і фотазоны праекта, а на іх інфармацыйных стэндах – календары-гадзіннікі. Яшчэ будуць рэалізоўвацца чэлендж, міні-праекты, акцыі, па выніках якіх у дзень свята ў горадзе разгорнуць работу тэматычныя пляцоўкі.

– Раскажыце пра іх больш падрабязна.

– Для жыхароў раёна Цэнтрам культуры будзе запушчаны інтэрнэт-чэлендж “Песня тыдня”. На працягу 11 тыдняў (да 3 ліпеня) у 12 гадзін у афіцыйных акаўнтах сацыяльных сетак пад хэштэгам #Песнятыдня#Песниовойне будзе размяшчацца аднахвіліннае вакальнае выступленне. Выканаць песні 1941-1945 гадоў або кампазіцыі сучасных аўтараў можа любы жадаючы, незалежна ад узросту.

Падарожжа па Дзятлаўшчыне прадоўжыць раённая акцыя “Равеснікі вызвалення” па ўшанаванні юбіляраў, якія нарадзіліся ў 1944 годзе. Пачне сваю работу яшчэ адна культурна-асветніцкая акцыя “Чытаем дзецям аб вайне – чытаюць дзеці аб вайне”, а лепшыя выступленні дзяцей і дарослых пабачым 9 мая і 3 ліпеня на літаратурна-музычных пляцоўках. У кожным аграгарадку адначасова 22 чэрвеня ў Дзень усенароднай памяці ахвяр генацыду беларускага народа пройдзе мемарыяльная акцыя “Свечкі памяці”. Каля помнікаў запаляць свечкі ў памяць абаронцаў Айчыны, афіцыйны старт акцыі адбудзецца ў гарадскім скверы каля мемарыяла Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову. На плошчы 17 Верасня ў дні ўрачыстасці 9 мая і 3 ліпеня пройдзе гарадская акцыя “80 кадраў аб вайне” з тэматычнай выставай. Сучасныя гледачы любяць такія кінастужкі. Ад звычайнага кіно іх адрознівае тое, што сюжэт заўсёды ўключае фрагменты гісторыі.

Будуць рэалізаваны і два міні-праекты. Першы – “Каб памяталі” па стварэнні відэаролікаў успамінаў дзяцей ветэранаў, вязняў, мірных жыхароў пра Вялікую Айчынную вайну, вызваленне, Дзень Перамогі, баявых таварышаў. У рамках другога міні-праекта “Памяць, якой не будзе забыцця” ў клубных установах пройдуць дыялогавыя пляцоўкі з падрастаючым пакаленнем, работнікамі ваенкамата, краязнаўцамі.

Спадзяюся, сацыяльна-патрыятычны праект “80 дзён да вызвалення” ў поўнай меры адлюструе ўсе грані мужнасці і подзвігу беларускага народа, памяць аб якіх мы павінны захоўваць і перадаваць нашчадкам.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#ДЕНЬ_ПОБЕДЫ_НА_ГРОДНЕНЩИНЕ

administrator

Recent Posts

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

16 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

16 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

19 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

19 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

19 часов ago

ПРО:Безопасность. К чему приводит детская шалость?

28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…

19 часов ago