Новы мамограф – у абноўленым кабінеце

У хуткім часе ў Дзятлаўскай ЦРБ з’явіцца новы сучасны апарат для даследавання малочнай залозы, вельмі патрэбны жыхаркам раёна. Пляцоўку для размяшчэння яго, а таксама флюараграфічнага абсталявання таксама рыхтуюць нашы будаўнікі.

Нават напярэдадні свята рамонт у кабінеце камп’ютарнай рэнтгенаграфіі ідзе поўным ходам. На сёння тут вядуцца работы на плошчы каля 60 квадратных метраў. Сума работ складае больш за 200 тысяч рублёў, якія былі выдаткаваны з раённага бюджэту.

У памяшканнях праведзены падрыхтоўчыя будаўнічыя работы і чарнавая аддзелка. У бліжэйшы час субпадрадчыкі будуць займацца электрамантажом (прыватнае прадпрыемства “Гефесція” – горад Слонім) і пракладваннем сістэмы ацяплення і вентыляцыі (ТАА “ПламберБуд” – Гродна).

На аб’екце ў адной камандзе дружна працуюць маладыя і вопытныя будаўнікі, якія расказалі пра сябе і павіншавалі ўсіх, хто мае дачыненне да будаўніцтва, з надыходзячым святам.

Вольга Вянско працуе ў арганізацыі з 2015 года. Сама родам з Баранавіцкага раёна, на Дзятлаўшчыне знайшла сямейнае шчасце. Была ў дэкрэтным адпачынку, за час яго не страціла веру ў калектыў і сваю справу.

– Прафесія складаная, але трэба некаму і будаўніком працаваць. Не шкадую, што па прыкладзе старэйшай сястры выбрала такі шлях і буду яго прытрымлівацца надалей, – кажа жанчына.

Яна ўдзячна калетыву, дзе працуецца лёгка і плённа, кіраўніцтву арганізацыі, якое з павагай ставіцца да рабочага часу матулі дваіх дзяцей.

– Ужо паспела сёлета папрацаваць у Наваельні, Казлоўшчыне, Дзятлаве, – расказвае Вольга Васільеўна нюансы работы. – Але я на машыне, паспяваю забраць дзяцей з дзіцячага сада і школы, спраўляюся сама, пакуль муж у камандзіроўцы. Бывае складана, аднак такую работу на кабінетную ніколі не прамяняю. Віншую сваю брыгаду і ўсіх, хто працуе ў будаўніцтве, з прафесійным святам. Жадаю ўдачы, моцнага здароўя і мірнага неба над галавой.

Яе калега Аляксандр Дабрыян у будаўніцтве чвэрць стагоддзя: ён кажа, што здольны сваімі рукамі выканаць увесь комплекс будаўнічых работ.

– Усё жыццё ў гэтай сферы. Акрамя будоўлі, іншай работы для сябе не хачу і не ўяўляю, – прызнаецца мужчына. – Працуем дружна, дапамагаем нашым прыгожым калегам-жанчынам. Атрымліваю вялікае задавальненне ад таго, што ствараю ўтульнасць і прыгажосць для людзей. З нагоды Дня будаўніка жадаю свайму калектыву моцнага здароўя, высокааплачваемых праектаў і бадзёрасці духу.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #ГОД БЛАГОУСТРОЙСТВА

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

10 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

10 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

12 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

12 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

13 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

13 часов ago