Аляксандр Кійко: “Я шчаслівы быць часткай каманды”

Кожны год у другую нядзелю жніўня ў Беларусі адзначаецца Дзень будаўніка, прысвечаны ўсім, хто закладвае фундамент нашай будучыні, пераўтварае чарцяжы на паперы ў  новыя памяшканні і добраўпарадкаваныя вуліцы. Аб тым, з якімі дасягненнямі падышоў да гэтай даты калектыў упраўлення спецыяльных работ горада Дзятлава ААТ “Будкомплекс”, расказаў  намеснік начальніка ўпраўлення Аляксандр Кійко:

– У капілцы нашай арганізацыі шэраг завершаных аб’ектаў будаўніцтва. Значная доля – рамонты жыллёвага фонду. У гэтым годзе мы скончылі капітальны рамонт  з добраўпарадкаваннем тэрыторыі жылога памяшкання ў аграгарадку Раклевічы (РУП “Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт”), капітальны рамонт шматкватэрнага дома ў Казлоўшчыне. Актыўна занятыя і на добраўпарадкаванні: сёння на стадыі завяршэння мадэрнізацыя дваровай тэрыторыі па вуліцах Снітко, Дзятлаўскай, Чырвонаармейскай у гарпасёлку Наваельня. Плённа папрацавалі па дагаворах з арганізацыямі раёна: па заказе Дзятлаўскага лясгаса ўзвялі дапаможны будынак для размяшчэння пакоя прыёму ежы і адпачынку на тэрыторыі станцыі пагрузкі ў Наваельні; таксама праводзім бягучы рамонт інтэрната, магазіна-сталовай ААТ “Новаяльнянскі камбінат хлебапрадуктаў”. Заключылі новыя дагаворы па прадаўжэнні добраўпарадкавання ў гарпасёлках Наваельня і Казлоўшчына. Акрамя будаўнічых работ, займаемся вырабам таварнага бетону, цэменту, які рэалізуем арганізацыям і фізічным асобам Дзятлаўскага і суседніх раёнаў. У цэху нестандартных вырабаў ствараем парапеты, карнізы, элементы даху, а таксама нестандартныя вырабы – сметніцы, лаўкі, металічныя вырабы для капітальнага рамонту. Выкарыстоўваем іх на сваіх аб’ектах і прадаём.

– Якія планы на бліжэйшую будучыню?

– Прадоўжым добраўпарадкаванне, будзем працаваць у аграгарадку Гезгалы, у ролі субпадрадчыка прымем удзел у перапланіроўцы нежылога памяшкання пад арэнднае  жыллё ў Наваельні. Разам з іншымі ўпраўленнямі ААТ “Будкомплекс” папрацуем на будаўніцтве кацельні ў Навагрудку, таксама ўдзельнічаем у тэндары на будаўнічыя работы ў Лідзе. Цяпер маем у аўтапарку новую грузапасажырскую “ГАЗель”, якая дапамагае ў дастаўцы людзей і матэрыялаў на аб’екты.  

– Што пажадаеце калегам з нагоды свята?

– Найперш хачу выказаць словы ўдзячнасці нашаму калектыву – усім, хто выбраў няпростую, але вельмі патрэбную людзям прафесію будаўніка. Напярэдадні свята хацелася б узгадаць не толькі тых, хто працуе на будаўнічых “франтах”, але і нашых паважаных інжынерна-тэхнічных спецыялістаў – гэта інжынер планава-тэхнічнага аддзела Наталля Пачабыт, вядучы бухгалтар Людміла Паўлючэня, спецыяліст аддзела кадраў Валянціна Клышэйка. Усе мы – адна каманда, і я шчаслівы быць яе часткай. Усім жадаю здароўя, сямейнага дабрабыту, удачы і поспехаў у справах.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #ГОД БЛАГОУСТРОЙСТВА

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

11 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

12 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

13 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

13 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

14 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

14 часов ago