Новы мабільны ФАП для жыхароў раёна

Новы перасоўны фельчарска-акушэрскі пункт ва ўрачыстай абстаноўцы атрымалі казлоўшчынскія медыкі. Для Дзятлаўскага раёна гэта не навінка, таму што год назад такі ж мабільны ФАП быў перададзены дзятлаўскай паліклініцы. Як паказаў час, ён стаў запатрабаваны ў сельскага насельніцтва, выкарыстоўваецца як для правядзення прыёму, так і дыспансерызацыі, вакцынацыі людзей. Графік выезду цяпер ужо двух ФАПаў, які распрацоўваецца на месяц, можна даведацца ў раённай газеце “Перамога”.

– Гэта значная падзея для нашага сельскага савета, – адзначыла старшыня Казлоўшчынскага сельвыканкама Ала Гародка. – Перасоўны ФАП на сёння вельмі запатрабаваны, бо шмат вёсак маланаселеных, дзе жывуць у асноўным пажылыя людзі, у якіх не заўсёды ёсць магчымасць дабрацца ў бальніцу, а цяпер медыкі самі прыедуць да іх. Дзяржава надае вялікую ўвагу жыццю і здароўю людзей, выдаткоўваюцца значныя сродкі, каб медыцына была даступная для кожнага грамадзяніна. Няхай машына надзейна працуе і прыносіць карысць людзям.

Поспехаў у рабоце, лёгкай дарогі і ўдзячных пацыентаў пажадаў казлоўшчынскім медыкам галоўны доктар раённай цэнтральнай бальніцы Віктар Яцкевіч.

– Атрыманне новага перасоўнага фельчарска-акушэрскага пункта для нашага раёна аказалася вельмі дарэчы, – расказаў Віктар Казіміравіч. – На сёння ў раёне працуюць 13 стацыянарных і адзін модульны ФАП. Варта адзначыць, што такая мабільнасць уласцівая не толькі для арганізацый аховы здароўя, ідзе развіццё ўсіх установаў рознага тыпу, як, да прыкладу, шмат функцыянуе аўталавак. Наш першы перасоўны ФАП быў набыты за сродкі мясцовага бюджэту, а другі – ужо за кошт рэспубліканскага бюджэту і перададзены па лініі Міністэрства аховы здароўя. З лютага ён паедзе па маршруце і будзе абслугоўваць вёскі, замацаваныя за Казлоўшчынскай гарадской бальніцай. Так як ФАПаў цяпер два, яны будуць курсіраваць часцей, таму для сельскіх жыхароў павысіцца даступнасць аказання медыцынскай дапамогі.

Пажадаў усяму медперсаналу Божай дапамогі і сілаў у іх нялёгкай, але такой патрэбнай працы, памаліўся разам з прысутнымі і асвяціў новую тэхніку настаяцель храма Успення Прасвятой Багародзіцы гарпасёлка Казлоўшчына протаіерэй Георгій Ярмоліч.

Даведка

Перасоўны фельчарска-акушэрскі пункт цалкам аўтаномны, не патрабуе падключэння да лініі электраперадачы. На выпадак больш працяглай работы прадугледжаны бензінавы генератар. Унутры ўсталяваны дзве сістэмы ацяплення, для летняга  перыяду – сістэма кандыцыянавання. Ёсць халадзільнае абсталяванне, што дазваляе захоўваць медыкаменты пры нізкіх тэмпературах, а таксама вакцыну для правядзення прышчэпак і пробы крыві, узятыя ў пацыентаў.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

2 часа ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

6 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

6 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

24 часа ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

24 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago