Фінал раённага этапу конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь” аб’яднаў сёння лепшых педагогаў Дзятлаўшчыны, якія імкнуцца да развіцця творчага патэнцыялу і абмену ўнікальным вопытам. Канкурсанты ўжо далі адкрытыя ўрокі і заняткі, прадставілі сваю сістэму педагагічнай дзейнасці, правялі майстар-класы. На званне пераможцы прэтэндавалі трынаццаць удзельнікаў з дзевяці ўстановаў адукацыі раёна.
Іх павітала начальнік аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама Марына Лашкоўская:
– Мне хацелася б, каб пачуццё хвалявання і трывогі, якое сёння прысутнічае не толькі ў вас, але і ў мяне асабіста, перайшло ў пачуццё радасці перамогі, задавальнення ад таго, што мы робім – павышаем прэстыж самай важнай і патрэбнай прафесіі – настаўніка. Я ўдзячна ўсім: і маладым, што не пабаяліся, дастойна вытрымалі ўсе выпрабаванні, і педагогам са стажам, якія прыйшлі прадэманстраваць свой багацейшы вопыт і мудрасць. Усе яны адназначна нацэлены на перамогу. Жадаю ўсім моцнага здароўя, поспехаў у заваяванні прафесійных вяршыняў, і няхай сёння тут народзіцца новае імя пераможцы конкурса “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь”, традыцыя мае прадаўжэнне, а канкурсантам – у добры шлях.
Самапрадставіць сваю дзейнасць па тэме “Школа = жыццё” са сцэны ў публічным выступленні змаглі лепшыя канкурсанты раёна: у намінацыі “Пачатковыя класы” – настаўнікі Кацярына Крупіца (Казлоўшчынская СШ), Алена Калодзіч (СШ № 3 г. Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча), Кацярына Сарачынская (гімназія № 1 г. Дзятлава); у намінацыі “ Руская, беларуская мова і літаратура” – настаўніца Святлана Салаўёва (СШ № 3 г. Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча); “Хімія, біялогія” – настаўніца Алена Рынгель (СШ № 1 г. Дзятлава імя А. М. Чурылы); “Англійская, нямецкая мова” – настаўнікі Іна Альшэўская (Казлоўшчынская СШ), Наталля Ліцкевіч (Гезгалаўская СШ імя М. І. Нядзеліна); “Гісторыя, грамадазнаўства, геаграфія” – настаўніца Алена Жых (Новаяльнянская СШ імя А. А. Шаўчук); “Малады настаўнік” – настаўніца пачатковых класаў Дар’я Акуновіч (Вензавецкая БШ), настаўнікі англійскай мовы Ульяна Сіняк (Новаяльнянская СШ імя А. А. Шаўчук), Алеся Андура (СШ № г. Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча), Вераніка Няволіна (Круцілавіцкая БШ), настаўніца нямецкай мовы Ангеліна Кароль (Хвінявіцкая СШ).
Усе яны розныя, але іх аб’ядноўвае адна агульная справа – любоў да дзяцей, адданасць сваёй справе, пастаянны творчы пошук, уменне выклікаць цікавасць да ведаў у сваіх вучняў, дапамагаць ствараць ім нешта новае, арыгінальнае. Кожны з іх сваёй творчай прамовай яшчэ раз пацвердзіў, што з’яўляецца яркай зоркай з вялікага сузор’я лепшых педагогаў Дзятлаўшчыны.
Прыемным момантам стала ўручэнне ўзнагародаў. Па выніках раённага этапу рэспубліканскага конкурсу “Настаўнік года” дыпломамі ІІІ ступені адзначаны Кацярына Крупіца, Дар’я Акуновіч, Ульяна Сіняк, дыпломы ІІ ступені атрымалі Кацярына Сарачынская, Іна Альшэўская, Ангеліна Кароль, Вераніка Няволіна, дыпломы І ступені заваявалі Алена Калодзіч, Святлана Салаўёва, Алена Рынгель, Наталля Ліцкевіч, Алена Жых, Алеся Андура.
Добры настрой прысутным сваімі музычнымі выступленнямі дарылі навучэнцы сярэдняй школы № 1 г. Дзятлава імя А. М. Чурылы і сярэдняй школы № 3 г. Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча.
Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае
Эфектыўнае выкарыстанне дзяржаўнай маёмасці, скарачэнне выдаткаў на прадпрыемствах, пошукі грыбнікоў, падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона –…
Кожны чалавек – гаспадар свайго жыцця, пакуль яно прадаўжаецца. Апошні спачын і дастойная пашана памерлым…
Для супрацоўнікаў міліцыі, якія днём і ноччу аберагаюць спакой грамадзян, любячая і моцная сям’я –…
В Беларуси днем 1 сентября во многих районах страны ожидаются грозы, по юго-востоку - сильные…
Белорус Евгений Золотой занял второе место на чемпионате мира по академической гребле в столице Нидерландов…
3 верасня з 14 да 16 гадзін у Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце (вул. Леніна, 18,…