У рамках святкавання Дня беларускага пісьменства адбылася знакавая падзея – адкрыццё манументальна-дэкаратыўнай скульптуры «Верабейкі». Гэты інклюзіўны арт-аб’ект з’явіўся недалёка ад дома, дзе жыў вядомы паэт і грамадска-палітычны дзеяч Валянцін Таўлай, піша lidanews.by.

Ініцыятарам стварэння скульптуры выступіў калектыў Лідскага гісторыка-мастацкага музея. Выбар месца для арт-аб’екта невыпадковы: менавіта з горадам Лідай цесна звязаны лёс Валянціна Таўлая. Тут, яшчэ ў сямігадовым узросце, ён напісаў свой першы верш «Верабейкі», які і стаў натхненнем для стварэння скульптурнай кампазіцыі.

Арт-аб’ект уяўляе сабой раскрытую кнігу, дзе на адной старонцы нанесены верш “Верабейкі” звычайнымі літарамі, а на другой – шрыфтам Брайля. Па перыметру аб’екта ўсталяваны тры лаўкі з выявамі вераб’ёў.

Рэалізаваў гэтую творчую задуму лідскі музейшчык і таленавіты скульптар Рычард Груша, які працаваў над праектам на бясплатнай аснове.

– У аснове ідэі – стварэнне для лідчан, гасцей горада, а таксама для людзей з парушэннем зроку магчымасці азнаёміцца з паэзіяй нашага земляка. Дзякуючы райвыканкаму атрымалі такое добраўпарадкаванае месца. Прыемна адкрываць гэты арт-аб’ект у Дзень беларускага пісьменства», – падзяліўся на ўрачыстым адкрыцці скульптар.

Без сумнення, інклюзіўны арт-аб’ект «Верабейкі» стаў выдатным упрыгожаннем каля дома Валянціна Таўлая, надаўшы яму асаблівы шарм.

lidanews.by

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#деньписьменности

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Як дружна пырснулі сады…
Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!
Святлана Лагута: “Здаровы сэнс перамог”

Похожие публикации