Новы дом для цялят на 303 кватэры

На малочнатаварным комплексе “Засецце” СГФ “АграМілк” урачыста адкрылі і ўвялі ў эксплуатацыю новы прафілакторый для цялят.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі, намеснік старшыні Дзмітрый Баравік, дырэктар РУП “Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт” Вадзім Худык, кіраўніцтва і калектыў СГФ “АграМілк”.

Вадзім Худык павіншаваў калектыў філіяла з завяршэннем рэалізацыі праекта:

– У межах развіцця сельскагаспадарчага філіяла “АграМілк” з улікам дзяржаўнай падтрымкі былі выдзелены сродкі, якія мы ў самыя кароткія тэрміны асвоілі для ўзвядзення прафілакторыя. Будаўніцтва павінна было прадоўжыцца шэсць месяцаў, мы скарацілі гэты тэрмін напалову і выканалі пастаўленую задачу. Жадаю тым, хто будзе працаваць на новым аб’екце, эксплуатаваць яго згодна з усімі патрабаваннямі і нормамі для дабрабыту нашага філіяла і сельскай гаспадаркі раёна. Мы паступова ідзём, выконваючы ўсё новыя і новыя крокі праграмы развіцця сельскай гаспадаркі, дапаўняючы нашы існуючыя аб’екты неабходнымі кампанентамі для выканання поўнага шлейфу жывёлагадоўчых працэсаў у адным месцы. На МТК “Засецце” ёсць сіласна-сянажныя траншэі, абноўленая ферма, новыя даільныя залы і цяпер з’явіліся прафілакторыі для цялят. Шчыра жадаю калектыву аб’екта згуртаванай работы, высокіх вытворчых’вынікаў і моцнага здароўя.

Андрэй Садоўскі адзначыў, што ўвядзенне новых аб’ектаў на Дзятлаўшчыне стала добрай традыцыяй. Ён павіншаваў сельскагаспадарчы філіял і яго работнікаў з адкрыццём:

– Восень на Дзятлаўшчыне багатая на адкрыццё новых і мадэрнізаваных аб’ектаў сельскай гаспадаркі, сацыяльнай сферы. Дастойнае месца ў іх ліку займае прафілакторый для цялят на МТК “Засецце”.  Сельскагаспадарчыя традыцыі, закладзеныя старэйшымі пакаленнямі аграрыяў і жывёлаводаў, падтрымліваюцца новымі аб’ектамі з інавацыйнымі падыходамі да працэсаў. Сёння мы яшчэ раз акцэнтуем увагу на тое, што “вялікае” малако пачынаецца не ў даільных залах у прафілакторыях для цялят. І ад таго, наколькі камфортнымі і эфектыўнымі будуць умовы на старце, залежыць будучыня жывёлагадоўчай галіны. Хачу выказаць словы ўдзячнасці кіраўніцтву РУП “Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт”, СГФ “АграМілк” за тое, што змаглі ў сціслыя тэрміны дастойна справіцца з задачай. Віншую з адкрыццём, жадаю дастойных прывагаў, надояў і, як вынік – павышэння заработнай платы.

Госці мерапрыемства перарэзалі сімвалічную чырвоную стужку, і Вадзім Худык запрасіў кіраўніка раёна на экскурсію па аб’екце, у час якой расказаў, як той будзе функцыянаваць.  

Новы прафілакторый для цялят СГФ “АграМілк” адначасова можа змясціць 300 галоў, а гэта больш за чатыры вытворчыя цыклы на год з выхадам маладняку за 12 месяцаў – 1200 галоў. У выніку рэалізацыі праекта СГФ “АграМілк” плануе павысіць аб’ёмы выпуску і рэалізацыі прадукцыі, нарасціць прыбытковасць вытворчасці за кошт прымянення сучаснага абсталявання і тэхналогій, пры гэтым скараціўшы выдаткі на вытворчасць адзінкі прадукцыі.

У нядаўна адкрытым прафілакторыі ўжо ёсць 33 маленькія жыхары, многім з якіх не больш за тыдзень. Апошні з іх нарадзіўся толькі сёння. 

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Андрэй Кажэўка: “На прыём прыходзяць з бытавымі пытаннямі”

25 верасня прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян па месцы жыхарства правёў намеснік начальніка ўпраўлення…

15 часов ago

У райвыканкаме. Будзе цёпла ў дамах

На пасяджэнні райвыканкама пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага, з удзелам намесніка міністра энергетыкі Рэспублікі…

16 часов ago

Мототранспорт на контроле ГАИ!

Мотосезон в Беларуси еще продолжается, однако ГАИ постоянно проводит профилактические акции и напоминает байкерам о…

16 часов ago

Александр Лукашенко посетил производство лесозаготовительной техники в Логойском районе

Президент Беларуси Александр Лукашенко совершил рабочую поездку в Логойский район Минской области, где посетил ООО…

16 часов ago

Дятловский каравай едет на областные «Дожинки» в Кореличи!

Красавец весит 30 кг. На него и дополнительные изделия ушло 35 кг муки нового урожая.…

16 часов ago

ПРО:Безопасность. Чтобы «тихая охота» не обернулась бедой

Сезон сбора грибов и ягод в самом разгаре, но, к сожалению, он уже успел омрачиться…

16 часов ago