На 1 сакавіка бягучага года сфарміравана база даных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы ў чацвёртым квартале 2023 года.

З грамадзянамі, унесенымі ў базу даных, прадоўжыць індывідуальную работу камісія па садзейнічанні занятасці насельніцтва раёна.

Калі грамадзяне не змогуць пацвердзіць сваю занятасць ці працаўладкавацца, ім прыйдзецца аплачваць камунальныя паслугі па цэнах (тарыфах), якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне за гарачае водазабеспячэнне, за цепла і газазабеспячэнне пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў.

У сувязі з уступленнем у сілу пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 студзеня 2024 года № 53 “Аб змяненні пастановаў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 сакавіка 2018 года і ад 31 сакавіка 2018 года № 240” зменены падыходы па аднясенні да занятых у эканоміцы наступных катэгорый грамадзян:

з 1 лютага – якія працуюць на тэрыторыі дзяржаў-удзельніц Еўразійскага эканамічнага саюза:

да занятых у эканоміцы адносяцца толькі фізічныя асобы, якія працуюць (служачыя) па працоўным дагаворы (якія праходзяць службу па кантракце) на тэрыторыі дзяржаў-удзельніц Еўразійскага эканамічнага саюза;

з 1 сакавіка – жанчынам, якія выхоўваюць дзіця ва ўзросце да 7 гадоў, траіх і больш непаўналетніх дзяцей:

занятымі ў эканоміцы будуць лічыцца толькі жанчыны, якія фактычна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь (за выключэннем выпадкаў выезду за мяжу на лячэнне і (або) аздараўленне);

з 1 сакавіка – якія з’яўляюцца маці (мачахай) або бацькам (айчымам), усынавіцелем (удачарыцелем), апекуном (папячыцелем) і выхоўваюць дзіця-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў:

да занятых у эканоміцы будуць адносіцца толькі грамадзяне, якія фактычна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь (за выключэннем выпадкаў выезду за мяжу на лячэнне і (або) аздараўленне);

з 1 сакавіка – якія вырабляюць прадукцыю раслінаводства і (або) жывёлагадоўлі:

да занятых у эканоміцы будуць адносіцца толькі грамадзяне, зарэгістраваныя на тэрыторыях, вызначаных рашэннем Гродзенскага аблвыканкама, і фактычна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь.

Раней прынятыя рашэнні камісіі ў дачыненні да вышэйпералічаных катэгорый грамадзян, якія не адпавядаюць крытэрыям пастановы, будуць адменены.

Пасяджэнні камісіі ў 2024 годзе праходзяць:

* кожны 4-ы чацвер месяца ў 9 гадзін у будынку Дзятлаўскага райвыканкама па адрасе: г. Дзятлава, вул. Леніна, 18, кабінет 221;

* кожны 2-і чацвер месяца – у сельскіх выканаўчых камітэтах па графіку.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у сакратара камісіі: тэл. 8 (01563) 2-63-82, 2-25-10; e-mail: dyt-05@dyatlovo.gov.by; 231471 г. Дзятлава, вул. Леніна, 18.

Для атрымання садзейнічання ў працаўладкаванні або навучанні грамадзяне могуць звярнуцца ў аддзел па працы і занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама.

Рэжым работы: панядзелак – пятніца – з 8 да 17 гадзін (абед – з 13 да 14 гадзін), выхадныя – субота і нядзеля.

Аддзел па працы і занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама знаходзіцца па адрасе: г. Дзятлава, вул. Кастрычніцкая, 56.

Тэлефоны для даведак: 8(01563) 2-27-10, 2-27-01, 3-39-23.

Аляксандр БАРАНОЎСКІ,
старшыня раённай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

“Зецельскі фэст” – тэрыторыя шчасця

30 мая ў рамках дзясятага фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” горад Дзятлава ператварыўся ў сапраўдную…

26 минут ago

«Зецельскі фэст» ў Дзятлаве.  Шэсце па цэнтральнай вуліцы

Урачыста, прыгожа, з цудоўным настроем  пачалося свята сямейнага адпачынку "Зецельскі фэст" ў Дзятлаве. Пад гукі…

2 часа ago

На Зецельскім фэсце гуляе народ…

На Зецельскім фэсце гуляе народ,На плошчы вясёлы вядзе карагод,Танцуе, спявае і славіць сям’ю,А хтосьці газеце…

7 часов ago

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

23 часа ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

23 часа ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

23 часа ago