Віншаванні прымалі работнікі гандлю Дзятлаўшчыны

Па добрай традыцыі напярэдадні Дня работнікаў гандлю на Дзятлаўшчыне віншаванні прымалі супрацоўнікі гэтай сферы. Тым, хто сустракае свята з важкімі прафесійнымі вынікамі, былі ўручаны заслужаныя ўзнагароды.

– Сёння гандаль – адна з галінаў эканомікі, якая найбольш дынамічна развіваецца, – зазначыла намеснік старшыні райвыканкама Вольга Жэлезоўская. – Як сувязное звяно паміж спажыўцом і вытворцам, гандаль іграе асаблівую ролю ў жыцці людзей і з’яўляецца адным з важнейшых механізмаў жыццезабеспячэння насельніцтва.

На тэрыторыі Дзятлаўскага раёна працуюць 373 гандлёвыя аб’екты, у тым ліку 150 магазінаў, 42 павільёны. У сельскай мясцовасці функцыянуюць 35 гандлёвых аб’ектаў, а населеныя пункты, дзе адсутнічае стацыянарная гандлёвая сетка, абслугоўвае 8 аўтамагазінаў спажывецкай кааперацыі і адзін – індывідуальнага прадпрымальніка.

За студзень-чэрвень 2026 года аб’ём рознічнага тавараабароту гандлю праз усе каналы рэалізацыі па раёне склаў 72,1 мільёна рублёў, або 104,1 % у супастаўных цэнах да адпаведнага мінулагодняга перыяду. Продаж харчовых тавараў у структуры рознічнага тавараабароту займае 64,8 % і складае 48,6 мільёна рублёў, продаж нехарчовых – 35,2 %, або 23,5 мільёна рублёў. Самай буйной гандлёвай сеткай у раёне з’яўляецца Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства – 34 гандлёвыя аб’екты, 18 з якіх працуюць у сельскай мясцовасці.

Сфера патрабуе высокага прафесіяналізму, а прафесія работніка гандлю – ведаў і кампетэнтнасці, адказнасці і самааддачы, аднак галоўнае – гэта ўменне працаваць з людзьмі, быць цярплівым і добразычлівым, уважлівым і чулым. Штодзень тысячы спажыўцоў карыстаюцца паслугамі сферы гандлю. Ад дакладнай арганізацыі і эфектыўнай работы аб’ектаў, прафесіяналізму і тактоўнасці прадаўцоў залежыць настрой патэнцыйных пакупнікоў – жыхароў і гасцей раёна.

Вольга Жэлезоўская падзякавала работнікам сферы за штодзённую старанную працу, увагу да запытаў нават самых патрабавальных пакупнікоў і шчырую любоў да прафесіі. Яна пажадала работнікам і ветэранам галіны моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, невычэрпнай энергіі і аптымізму.

Падзячныя лісты старшыні райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу, значны ўклад у развіццё гандлю раёна і ў сувязі са святам, а таксама грашовыя ўзнагароды былі ўручаны індывідуальным прадпрымальнікам Валерыю Зыкіну (гаспадар аўтамагазіна, які абслугоўвае жыхароў сельскай мясцовасці, 11 гадоў працуе ў галіне), Раміну Чабанаву (гаспадар “Фруктовай крамы” ў Дзятлаве, 5 гадоў у галіне), дырэктару магазіна “Капеечка” гарадскога пасёлка Казлоўшчына Наталлі Лішык (у галіне працуе 10 гадоў), работніцам магазіна “Еўраопт” у Дзятлаве Анастасіі Башкоўскай (11 гадоў у галіне і калектыве), Ірыне Шульга (3 гады ў галіне і калектыве).

Ганаровай граматай райвыканкама ўзнагароджана прадавец магазіна “Еўраопт” у Дзятлаве Генрыка Нагорная, сапраўдны прафесіянал сваёй справы, якая адпрацавала ў сферы гандлю больш за 43 гады.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дзень пажарнай службы – у Дзятлаўскім РАНС

Ратаўнікі Дзятлаўшчыны прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных Дню пажарнай службы. Гасцямі святочнага канцэрта сталі…

5 минут ago

Як аформіць імігранта на работу?

У Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце прайшоў семінар па тэме “Аб парадку прыцягнення замежнай рабочай сілы…

1 час ago

Прынялі ўдзел у акцыі “Павер у сябе!”

У рамках акцыі “Павер у сябе!” у Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна адбылася прафарыентацыйная…

1 час ago

«Чтобы не утонули в волоките». Лукашенко собрал совещание по реализации ключевых инвестпроектов за рубежом

Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание о путях ускорения работы по ключевым инвестиционным проектам с…

3 часа ago

В Беларуси вырастут размеры пособия по уходу за ребенком в возрасте до 3 лет

С 1 августа увеличиваются размеры пособия по уходу за ребенком в возрасте до 3 лет,…

4 часа ago

В Гродно судэксперты помогли женщине доказать материнство

Гродненские судэксперты помогли установить материнство женщине, которая родила дочь дома, сообщили в управлении Государственного комитета…

4 часа ago