Дзень пажарнай службы – у Дзятлаўскім РАНС

Ратаўнікі Дзятлаўшчыны прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных Дню пажарнай службы.

Гасцямі святочнага канцэрта сталі кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі сілавых структур, грамадскіх аб’яднанняў, ветэраны пажарнай службы і сённяшні калектыў Дзятлаўскага РАНС.

Старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі павіншаваў ратаўнікоў з надыходзячым святам і выказаў падзяку за ўзаемадзеянне: 

– Шаноўныя сябры, прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём пажарнай службы Рэспублікі Беларусь. Сёння пажарная служба – гэта надзейны шчыт нашай краіны, у якім спалучаюцца найвышэйшы прафесіяналізм, сучасныя тэхналогіі, граматнае кіраванне і баявая падрыхтоўка. Але галоўная сіла гэтай сістэмы – у вас, у тых, хто штодня, рызыкуючы сабой, стаіць на варце жыцця і бяспекі людзей. Ваша праца – гэта штодзённы подзвіг. Дастойна выконваючы свой службовы абавязак, вы ўносіце важкі ўклад у забеспячэнне пажарнай бяспекі насельніцтва нашага раёна.

Асаблівыя словы падзякі хацелася б выказаць ветэранам. Вы заклалі трывалы фундамент традыцый, на якіх сёння трымаецца ўся сістэма. Ваш вопыт, вернасць абавязку і жыццёвая мудрасць служаць прыкладам для маладога пакалення.

У гэты святочны дзень ад імя Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта дзякую кіраўніцтву і супрацоўнікам Дзятлаўскага РАНС за ўзаемадзеянне і прафесіяналізм. Упэўнены, што ваша ўважлівасць, адказнасць і гатоўнасць дзейнічаць у любой сітуацыі і надалей будзе залогам нашага спакою і бяспекі.

Жадаю вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Міру і дабрабыту вам і вашым блізкім.

Андрэй Уладзіміравіч уручыў заслужаныя ўзнагароды ветэранам пажарнай службы. Падзячнымі лістамі старшыні Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта былі адзначаны Аляксандр Мармыш, Уладзімір Стульба, падзячнымі лістамі старшыні Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў – Аляксандр Ганчар, Сяргей Савасцюк.

Да віншаванняў далучыўся начальнік Дзятлаўскага РАНС Сяргей Казушчык:

– Дзень пажарнай служба – даніна гісторыі, павага да тых, кто ў далёкім 1853 годзе ствараў яе. Мы ганарымся нашымі папярэднікамі, якія абаранялі Айчыну ў гады Вялікай Айчыннай вайны, першымі сталі на ліквідацыю наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Шмат змянілася за гэты час, значна палепшылася матэрыяльна-тэхнічная база аддзела, на яго ўзбраенні сёння сучасная тэхніка, якая дазваляе нам прафесійна, дакладна і граматна выконваць свае службовыя абавязкі. Мы ганарымся тым, які шлях прайшла і якой стала наша служба з падтрымкай кіраўніка дзяржавы, кіраўніцтва раёна, каштоўным вопытам пакалення ветэранаў і энергіяй сённяшніх ратаўнікоў. Сваёй работай мы заслужылі павагу насельніцтва і не страцім яе. Кожны работнік ёсць і будзе прафесіяналам сваёй справы, які дастойна выконвае свае абавязкі. Віншую з Днём пажарнай службы калектыў і ветэранаў аддзела. Жадаю моцнага здароўя, шчасця і мірнага неба.

Сяргей Сяргеевіч уручыў калегам узнагароды Гродзенскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях, а таксама юбілейныя медалі і чарговыя званні.

У святочнай абстаноўцы кіраўнік раённага аб’яднання добраахвотнага пажарнага таварыства Уладзімір Андрукевіч і бухгалтар райкама ГА “БРСМ” Наталля Маркава ўзнагародзілі пераможцаў і прызёраў таварыскага матчу па футболе сярод каманд сілавых структур і кубак чэмпіёна – зборнай Дзятлаўскага РАНС.

Музычныя падарункі калектыву Дзятлаўскага РАНС, ветэранам пажарнай службы і гасцям канцэрта адрасавалі Андрэй і Вера Добышы, Ганна Харлінская, Алена Варабей, Іна Анушкевіч і група “Бархат”.

Традыцыйна напярэдадні прафесійнага свята, якое ўпершыню адзначаюць у статусе ратаўнікоў, прынеслі прысягу на вернасць Айчыне маладыя работнікі райаддзела. На асаблівым для дзятлаўчан месцы – каля помніка героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову рады Міністэрства па надзвычайных сітуацыях папоўнілі Аляксандр Палуянцэвіч і Дзмітрый Яшкевіч.

Найлепшыя пажаданні маладой змене адрасавалі начальнік Дзятлаўскага РАНС Сяргей Казушчык, ветэран пажарнай службы, былы начальнік Дзятлаўскага РАНС Уладзімір Нячаеў, настаяцель прыхода храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы аграгарадка Дварэц айцец Сергій Антошкаў і настаяцель касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ксёндз-пробашч Андрэй Лішко.

Удзельнікі мерапрыемства ўшанавалі памяць загінулых у Вялікай Айчыннай вайне хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да помніка.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Аляксандр Кугейка: “Каб бульба радавала, мы добра паклапаціліся”

На Дзятлаўшчыне поўным ходам ідзе ўборка “другога хлеба”. Традыцыйна яго вырошчваюць тры гаспадаркі раёна – …

11 часов ago

Дзелавы панядзелак. Чым зацікавіць моладзь?

Аб замацаванні моладзі на першым працоўным месцы, уборцы кукурузы, прафілактыцы пажараў, рэалізацыі новых будаўнічых праектаў…

11 часов ago

“Бяспека – гэта важна!”

Захапляльная квэст-гульня пад такой назвай прайшла ў рамках Адзінага дня бяспекі ў прытулку сацыяльна-педагагічнага цэнтра…

11 часов ago

Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей

Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского хозяйства…

13 часов ago

Руководство министерств, Администрации Президента и местная вертикаль. Подробности кадрового дня у Александра Лукашенко

Президент Беларуси Александр Лукашенко 28 сентября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…

13 часов ago

Кіберзлачынствы – сувязь праз пакаленні

У Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэцы ў рамках праекта “Правы побач: інтэрактыўны ПЦПІ для ўсіх” і абласной…

14 часов ago