Прынялі ўдзел у акцыі “Павер у сябе!”

У рамках акцыі “Павер у сябе!” у Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна адбылася прафарыентацыйная сустрэча з наведвальнікамі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў, падтрымкі актыўнага даўгалецця ва ўмовах дзённага знаходжання і комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі і загадчыцай Інай Жыбко.

Аб магчымасцях раённага рынку працы і лічбавага сэрвіса “Крок у прафесію” расказала намеснік начальніка аддзела па працы і занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Савань. Спынілася на лічбах і фактах. Так, на 1 ліпеня па садзейнічанне ў занятасці ва ўпраўленне звярнуліся 195 грамадзян, сярод якіх 66 беспрацоўных. У рамках мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы “Збалансаваны рынак працы” на 2026-2030 гады садзейнічанне ў працаўладкаванні на створаныя працоўныя месцы і вакансіі аказана 173 чалавекам, у тым ліку 45 беспрацоўным.

Увагу прысутных спецыяліст акцэнтавала на тым, што для аказання падтрымкі людзям, якія маюць асаблівую патрэбу ў сацыяльнай абароне і не здольны канкурыраваць на рынку працы (інваліды, моладзь да 21 года, якая шукае работу ўпершыню, вызваленыя з месцаў пазбаўлення волі), згодна з рашэннем райвыканкама на 2026 год устаноўлена броня для прыёму 428 катэгарыраваных работнікаў. Пры гэтым узровень зарэгістраванага беспрацоўя ў раёне на 1 ліпеня складаў 0,2 % ад эканамічна актыўнага насельніцтва, а колькасць працуючых – 9480 чалавек, у арганізацыях адзначаліся 462 вакансіі, у тым ліку 270 – па рабочых прафесіях. Запатрабаванымі на Дзятлаўшчыне застаюцца спецыялісты аховы здароўя (дактары, медсёстры, фельчары), бухгалтары, майстры лесу, сярод рабочых спецыяльнасцяў асаблівая патрэба адчуваецца ў работніках сельскай гаспадаркі (трактарыстах, жывёлаводах), патрэбны электраманцёры, прадаўцы, кантралёры-касіры, вадзіцелі, а з поўным спісам вакансій па раёне і рэспубліцы можна азнаёміцца ў Агульнарэспубліканскім банку вакансій на партале Дзяржаўнай службы занятасці gsz.gov.by, тут жа можна прайсці прафарыентацыйнае тэсціраванне “Крок у прафесію”.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Школьны мерыдыян

Радкі, сагрэтыя любоўю Напярэдадні Дня бацькі навучэнцы гімназіі № 1 горада Дзятлава прынялі ўдзел у…

1 час ago

В Беларуси намолотили более 1 млн тонн зерна кукурузы

В Беларуси намолотили 1043 тыс. тонн зерна кукурузы. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства…

2 часа ago

Специальное профилактическое мероприятие «Дом без пожара» пройдет на Дятловщине!

В связи с осложнением обстановки с пожарами и гибелью людей от них в жилищном фонде…

4 часа ago

Як пяцікласнік пераўтварае іспыты ў дасягненні

На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца акцыя “Сям’я для кожнага дзіцяці”, скіраваная на папулярызацыю сямейных формаў уладкавання дзяцей,…

4 часа ago

Канцэрты і выставы для бацькоў ад Дзятлаўскай ДШМ

У рамках правядзення Тыдня бацькоўскай любові ў Дзятлаўскай дзіцячай школе мастацтваў і яе філіялах прайшлі…

4 часа ago

Дятловские спасатели в числе победителей областного чемпионата по гиревому спорту

На базе БФСО «Динамо» прошел областной чемпионат по гиревому спорту. В напряженной борьбе за звание…

5 часов ago