Па завяршэнні мітынгу-рэквіема калона дзятлаўчан у суправаджэнні Новаяльнянскага духавога аркестра накіравалася па вуліцах горада да Цэнтра культуры і народнай творчасці, дзе адбылася канцэртная праграма, падрыхтаваная артыстамі Дзятлаўшчыны.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі на ўрачыстай сцэне ўручыў падзячныя лісты старшыні райсавета воінам-інтэрнацыяналістам Мікалаю Булаўко, Сяргею Кажалу, Сяргею Радомскаму, Анатолю Лупачу.
Сёлета ў Беларусі быў падпісаны ўказ аб устанаўленні юбілейнага медаля “35 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана”. Першую такую ўзнагароду ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец уручыў старшыні раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Алегу Драгунскаму і дадаў, што ўсе воіны-інтэрнацыяналісты заслугоўваюць не меншай павагі, чым ветэраны Вялікай Айчыннай вайны.
У Афганістане праходзілі ваенную службу 130 дзятлаўчан, двое з іх аддалі чужой зямлі самае дарагое – сваё жыццё. Гэта ўраджэнец гарпасёлка Наваельня Аляксандр Шылаў, які загінуў 19 сакавіка 1982 года, і Дзмітрый Лазовік з аграгарадка Дварэц, які паў смерцю храбрых 19 ліпеня1983 года. Абодва яны былі пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Чтобы летние каникулы оставили только приятные воспоминания, воспитанников палаточного лагеря «Экотурист» Крутиловичской базовой школы посетили…
Оперативная информация Управления сельского хозяйства и продовольствия райисполкома на утро 4 августа 2026 года. Подписывайтесь…
Старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі і намеснік старшыні Вадзім Бялятка прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах…
Пад такой назвай у сацыяльна-педагагічным цэнтры горада Дзятлава прайшло інтэрактыўнае мерапрыемства для падлеткаў, скіраванае на…
На территории Гродненской области за январь-июль 2026 года зарегистрировано 14 учетных дорожно-транспортных происшествий с участием…