У канцы 1930-х гадоў пагроза вайны, зыходзячая ад нацыстскай Германіі, навісла над усёй Еўропай.
Каб прадухіліць яе, патрэбны былі сумесныя дзеянні вядучых краін Заходняй Еўропы і СССР. Савецкі Саюз у другой палове 1930-х гадоў распачаў шэраг спроб стварыць сумесна з Велікабрытаніяй, Францыяй і ішымі заходнімі краінамі антыгітлераўскую кааліцыю. Аднак еўрапейскія краіны адмовіліся ад такога саюза, тайком імкнучыся накіраваць гітлераскую агрэсію на ўсход. Савецкі Саюз апынуўся перад выбарам: або прадоўжыць супрацьстаянне з Германіяй, або распачаць спробы дыпламатычным шляхам адвесці ад сябе пагрозу. У такіх умовах СССР заключыў з Германіяй Дагавор аб ненападзенні, які быў падпісаны 23 жніўня ў Маскве. Да дакумента прыкладаўся сакрэтны пратакол аб падзеле сфер уплыву паміж Германіяй і Савецкім Саюзам. Згодна дакумента ў выпадку ліквідацыі Польскай дзяржавы і падзелу яго тэрыторый, у сферу ўплыву СССР трапілі ў тым ліку і землі Заходняй Беларусі.
Першага верасня 1939 г. фашысцкая Германія напала на Польшчу — пачалася другая сусветная вайна. А 17 верасня Чырвоная Армія перайшла савецка-польскую граніцу. I, не сустракаючы супраціўлення, хутка перамяшчалася на захад. Аперацыя ажыццяўлялася сіламі двух франтоў: Беларускага — пад камандаваннем камандарма другога рангу Міхаіла Пракопавіча Кавалёва і Украінскага — пад камандаваннем камандарма першага рангу Сямёна Канстанцінавіча Цімашэнкі. 17 верасня на Беластоцкім напрамку часці Чырвонай Арміі фарсіравалі р.Нёман і занялі Стаўбцы, Нясвіж, Мір, Карэлічы, Баранавічы. 18 верасня былі вызвалены Навагрудак, Дзятлава, Слонім, Ваўкавыск. Да 25 верасня Чырвоная Армія поўнасцю вызваліла Заходнюю Беларусь.
Старэйшае пакаленне памятае цёплую і сонечную раніцу 17 верасня, калі на прасторах Заходняй Беларусі, па вёсках, мястэчках і гарадах крылатай птушкай разнеслася радасная вестка аб вызваленчым паходзе Чырвонай Арміі. Трывожныядні, выкліканыяхуткімпрасоўваннемфашысцкіхвойск на ўсход, змяніліся радасцю народа. Кончыўся амаль 20-гадовы цяжкі перыяд акупацыі нашага краю польскімі абшарнікамі і капіталістамі, збылася мара працоўных аб нацыянальным вызваленні і ўз’яднанні ў адзінай дзяржаве.
Польскія паны, чыноўнікі, шпікі і паліцэйскія, ашалелыя ад страху пе- рад гневам народа, уцякалі на захад. У тэты час у небе з’явіліся самалёты з чырвонымі зоркамі на крылах. Над вёскамі, палямі і дарогамі закружьіліся ў паветры лістоўкі — першыя вестуны вызвалення.
У другой палове дня 17 верасня ў Засецці, Явары, Раготне, Вензаўцы і іншых населеных пунктах былі падрыхтаваны трыумфальныя аркі для ўрачыстай сустрэчы Чырвонай Арміі. Каля арак з прывітальнымі лозунгамі сабралася амаль ўсё насельніцтва Дзятлава. Усюды гучалі рэвалюцыйныя і савецкія песні. Людзі смяяліся, плакалі ад радасці, віншавалі адзін аднаго з доўгачаканай свабодай. Увесь вечар і ўсю ноч народ не разыходзіўся: чакалі армію-вызваліцельку. 18 верасня на дарогах Дзятлаўшчыны з’явіліся перадавыя часці Чырвонай Арміі. Усюды ўзнікалі стыхійныя мітынгі, сяляне цалаваліся з байцамі, танкі і машыны былі закіданы кветкамі. Чырвоыаармейцаў сустракалі традыцыйным хлебам-соллю, частавалі яблыкамі, малаком — усім лепшым, што было ў сялянскіх гаспадарках. Гэта была радасць народа, пачуццё вялікага шчасця, усведамленне здзейсненых мар.
Мастак з Навагрудчыны сялянскі хлопец Сямён Герус быў тады яшчэ падлеткам, але назаўсёды запомніў сцэну сустрэчы Чырвонай Арміі. Тэты незабыўны момант ён адлюстраваў усваёй графічнай рабоце «Вызваленне Дзятлаўшчыны». У вераснёўскія дні 1939 г. прывітальныя вершы напісалі сялянскія паэты, ураджэнцы Дзятлаўшчыны. Падпольшчык 30-х гадоў, паэт Васіль Струмень (А. М. Лебедзеў) з Зачэпіч напісаў «Песню пра ўз’яднанне»:
Мы святкаваць заўсёды будзем
Той дзень асенні, залаты,
Калі прынеслі волю людзям3 Усходукроўныя браты.
Мы іх сустрэлі, як жаданых,
I частавалі, чым маглі.
Адзінай мэтаю з’яднаныУсе па-людску зажылі.
Незабыўны вераснёўскі дзень 1939 г. для многіх жыхароў Дзятлаўшчыны стаў днём вяртання да жыцця, днём другога нараджэння. Бо менавіта Чырвоная Армія адкрыла жалезныя дзверы турэмнай камеры і выпусціла на свабоду Вольгу і Віктара Мазалёў з Казлоўшчыны, Кастуся Тараса з Панікартаў, Івана Лабара з Харашкоў і іншых палітвязняў.
У некаторых населеных пунктах Дзятлаўшчыны яшчэ да прыходу Чырвонай Арміі ствараліся ваенна-рэвалюцыйныя камітэты і ўзброеныя атрады з рабочых і сялян. Так, у Дзятлаве ўзброены атрад захапіў пошту, тэлефонны вузе л, гміну, пастарунак, раззброіў паліцэйскіх, асаднікаў.
Падпольшчыкі з Боцкавіч на чале з членам КПЗБ Фядосам Мацвеевічам Шумскім таксама дзейнічалі смела. Яны аператыўна раззброілі 40 легіянераў разам з афіцэрам, узялі іх у палон і перадалі падаспеўшай часці Чырвонай Арміі.
Чырвоная Армія прынесла заходнебеларускаму народу свабоду і новае жыццё. Дзятлаўчане ўпершыню адкрыта чыталі цяпер горкую праўду аб сваім жыцці пры панскай Полынчы ў брашуры «Заходняя Беларусь у цісках польскіх паноў», выдадзеную ў 1939 г. палітупраўленнем Беларускага фронта. Экземпляр брашуры знаходзіцца ў Дзятлаўскім дзяржаўным гсторыка-краязнаўчым музеі.
Рабочыя і сяляне атрымалі магчымасць самастойна вырашыць пытанне аб арганізацыі дзяржаўна-палітычнага ладу свайго краю. Па гэтаму пытанню ў кастрычніку 1939 года быў скліканы Народны сход Заходняй Беларусі. Дэпутатамі ў Народны сход ад Дзятлаўскага раёна былі выбраны I. I. Губко, К. А. Тарасюк, Б. Б. Малахоўскі, М. Е. Герус, Ю. М. Жамойдзік і інш.
Дэпутаты Народнага сходу аднадушна выказаліся за ўстанаўленне ў Заходняй Беларусі Савецкай улады і вырашылі «прасіць Вярхоўны Савет БССР прыняць Заходнюю Беларусь у склад СССР і БССР, уз’яднаць беларускі народ у адзіную дзяржаву і пакласці тым самым канец раз’яднанню беларускага народа».
(Працяг будзе)
Па матэрыялах кнігі “Памяць. Дзятлаўскі раён”
Падрыхтаваны установай культуры “Дзятлаўскі дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музей”
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Дзясяты адкрыты фестываль сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” запрасіў сёння на спартыўную пляцоўку тых, хто сябруе…
На “Зецельскім фэсце” працавалі адразу некалькі інтэрактыўных пляцовак на любы густ. Сапраўднай сенсацыяй фестывалю стаў…
30 мая ў рамках дзясятага фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” горад Дзятлава ператварыўся ў сапраўдную…
Урачыста, прыгожа, з цудоўным настроем пачалося свята сямейнага адпачынку "Зецельскі фэст" ў Дзятлаве. Пад гукі…
На Зецельскім фэсце гуляе народ,На плошчы вясёлы вядзе карагод,Танцуе, спявае і славіць сям’ю,А хтосьці газеце…
Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…