На кантролі ў фінансавай міліцыі знаходзяцца пытанні выканання суб’ектамі гаспадарання заканадаўства ў галіне эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва). Адной з актуальных праблемаў у гэтай сферы з’яўляецца невыкананне неплацежаздольнымі суб’ектамі гаспадарання, у якіх адсутнічаюць грашовыя сродкі або актывы для задавальнення патрабаванняў аднаго або некалькіх крэдытораў, абавязкі звароту ў эканамічны суд з мэтай прызнання сябе эканамічна неплацежаздольным (банкрутам). У выніку колькасць суб’ектаў гаспадарання, якія знаходзяцца ў працэдуры ліквідацыі, аднак не маюць магчымасці яе завяршыць з-за наяўнасці запазычанасці перад крэдыторамі, павялічваецца.
Так, адно са слонімскіх даччыных прадпрыемстваў з 2011 года знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі, тэрмін якога, нягледзячы на адсутнасць дазваляючай нормы заканадаўства, штогод падаўжаўся абласным прадпрыемствам.
Маёмасць, якая была ў прадпрыемства, з’яўляецца нелiквiднай, а шматлікія аўкцыёны па яе продажы не далі выніку. Так, з году ў год запазычанасць не памяншалася, а працэс ліквідацыі прыняў «хранічны» характар: рашэннем прадпрыемства-ўласніка абласнога ўзроўню ліквідацыя слонімскай «дочкі» доўжылася да поўнага разліку з крэдыторамі. Праверка фінансавай міліцыі паказала, што з 2011 года слонімскае прадпрыемства яўляецца неплацежаздольным, што абавязвае ліквідатара звярнуцца з заявай аб прызнанні прадпрыемства банкрутам і не нарошчваць яшчэ большыя абавязкі, аднак з адпаведнай заявай аб банкруцтве прадпрыемства звярнулася толькі ў 2017 годзе.
Сяргей ТУПТАЛА,
начальнік Слонімскага МА УДФР КДК Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці
Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил педагогических работников с профессиональным праздником - Днем учителя. Об этом…
Помочь тем, кто нуждается в заботе, познакомиться с профессией спасателя и найти друзей среди юных…
Уважаемые учителя, преподаватели и ветераны педагогического труда! От имени Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь и…
Залатая восень прыйшла з цэлым букетам выдатных святаў, пачэснае месца сярод якіх займае Дзень настаўніка…
Віншуем вас з Днём настаўніка – святам тых, для каго сэнсам жыцця стала служэнне высакароднай…
Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…