На кантролі ў фінансавай міліцыі знаходзяцца пытанні выканання суб’ектамі гаспадарання заканадаўства ў галіне эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва). Адной з актуальных праблемаў у гэтай сферы з’яўляецца невыкананне неплацежаздольнымі суб’ектамі гаспадарання, у якіх адсутнічаюць грашовыя сродкі або актывы для задавальнення патрабаванняў аднаго або некалькіх крэдытораў, абавязкі звароту ў эканамічны суд з мэтай прызнання сябе эканамічна неплацежаздольным (банкрутам). У выніку колькасць суб’ектаў гаспадарання, якія знаходзяцца ў працэдуры ліквідацыі, аднак не маюць магчымасці яе завяршыць з-за наяўнасці запазычанасці перад крэдыторамі, павялічваецца.

Так, адно са слонімскіх даччыных прадпрыемстваў з 2011 года знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі, тэрмін якога, нягледзячы на адсутнасць дазваляючай нормы заканадаўства, штогод падаўжаўся абласным прадпрыемствам.

Маёмасць, якая была ў прадпрыемства, з’яўляецца нелiквiднай, а шматлікія аўкцыёны па яе продажы не далі выніку. Так, з году ў год запазычанасць не памяншалася, а працэс ліквідацыі прыняў “хранічны” характар: рашэннем прадпрыемства-ўласніка абласнога ўзроўню ліквідацыя слонімскай “дочкі” доўжылася да поўнага разліку з крэдыторамі. Праверка фінансавай міліцыі паказала, што з 2011 года слонімскае прадпрыемства яўляецца неплацежаздольным, што абавязвае ліквідатара звярнуцца з заявай аб прызнанні прадпрыемства банкрутам і не нарошчваць яшчэ большыя абавязкі, аднак з адпаведнай заявай аб банкруцтве прадпрыемства звярнулася толькі ў 2017 годзе.

Сяргей ТУПТАЛА,
начальнік Слонімскага МА УДФР КДК Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации