Выпадкі сутыкнення аўтатранспарту з дзікімі жывёламі на дарогах – з’ява, на жаль, нярэдкая.
Для жывёл яны, як правіла, смяротныя, а дарожна-транспартныя здарэнні з буйнымі капытнымі (лось, алень, кабан, казуля) могуць мець сур’ёзныя наступствы, як для транспарту, так для кіроўцаў і пасажыраў.
Жывёлы выходзяць на аўтадарогі па розных прычынах: часцей за ўсё –накіроўваючыся да месцаў кармлення і назад на адпачынак; некаторых прыцягвае раскіданая дарожнымі службамі салявая сумесь; часам дзікія жывёлы выходзяць на асфальт проста пагрэцца і абсохнуць ад расы (заяц, лісіца), бо тэмпература асфальту звычайна вышэй за тэмпературу паветра; нярэдка дзікія жывёлы выбягаюць на аўтадарогі, калі іх праследуюць драпежнікі або паляўнічыя сабакі.
У большасці выпадкаў можна пазбегнуць сутыкнення. Калі ў час руху аўтамабіля або на абочыне аўтадарогі з’явілася дзікая жывёла, неабходна максімальна знізіць хуткасць і спыніцца. Звычайна дзікая жывёла ўспрымае аўтамабіль, які рухаецца, як драпежніка, які спрабуе адрэзаць шляхі адступлення, таму яна ў апошні момант кідаецца праз дарогу, каб “выскачыць з акружэння”. Аднак адэкватна ацаніць хуткасць аўтамабіля жывёла не можа, і як вынік — сутыкненне.
Наяўнасць дарожнага знака, які папярэджвае аб магчымасці з’яўлення дзікай або хатняй жывёлы, ужо падстава знізіць хуткасць і павысіць пільнасць, асабліва калі дрэнная агляднасць (напрыклад, дарога акружаная кустамі або дрэвамі) і бачнасць (туман, ападкі, цёмны час сутак).
Жывёла, якая апынулася ў начны час у святле фар, аслеплена. Цемру за межамі святла яна ўспрымае як сцяну і пачынае кідацца, не бачачы нічога, акрамя асветленага ўчастка дарогі і святла фар. У такой сітуацыі варта спыніцца, выключыць фары, але пакінуць уключанымі габарытныя агні, уключыць аварыйную светлавую сігналізацыю, тым самым даць жывёле магчымасць адаптавацца да цемры і сысці з дарогі.
Захаванне правілаў дарожнага руху, у тым ліку хуткаснага рэжыму, і асаблівая асцярожнасць у зоне дзеяння папераджальнага знака “Дзікія жывёлы”, істотна знізіць рызыку аварый, звязаных з неспадзяваным з’яўленнем жывёл на аўтамабільных дарогах.
Тэлефоны для даведак – 8 (01597) 4-53-83, 8 (01597) 4-53-82, 8 -033-3812103.
Максім ЛАГУТА,
намеснік начальніка Навагрудскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету
С 1 сентября 2026/2027 учебного года в образовательных учреждениях Республики Беларусь вводится обновленная учебная программа…
Ежегодно 28 июля проводится Всемирный день борьбы с гепатитом. Эта дата приурочена ко дню рождения…
Приезд автолавки в деревню — событие, которое ждут. Для работников Дятловского райотдела по чрезвычайным ситуациям…
Особый урон нанесен сельскохозяйственным угодьям. Шквалистый ветер с порывами до 20 м/с обрушился на Гродненскую…
Под особым контролем – водители маршрутных такси и мотоциклисты. В последние дни в республике отмечается…
Губернатор Гродненской области Юрий Караев, его первый заместитель Сергей Медзвецкас, председатель комитета по сельскому хозяйству…