У выхадныя дні многія адпраўляюцца ў лес па грыбы і ягады. На жаль, многія дрэнна арыентуюцца ў лесе, таму ёсць высокая верагоднасць заблудзіцца, а мабільны тэлефон пад рукой можа быць адзіным памочнікам, каб вярнуцца дадому.
Беручы мабільнік з сабой, праверце наяўнасць станоўчага балансу на рахунку і абавязкова падзарадзіце тэлефон. Памятайце, што выклік экстраных службаў па нумары “112” можна зрабіць нават у тым выпадку, калі не ловіць сетку аператара або калі на рахунку адмоўны баланс. Не забудзьцеся папярэдзіць блізкіх пра тое, куды вы плануеце ісці, у які бок лесу, калі плануеце вярнуцца назад.
Нават адпраўляючыся ненадоўга ў лес, вазьміце невялікі запас ежы і пітной вады, а таксама запалкі, нож, медыкаменты першай неабходнасці. Адзенне апранайце яркага колеру.
Калі заблукалі і не можаце выйсці на сувязь, успомніце які-небудзь арыенцір на вашым шляху (раку, возера, чыгунку) і паспрабуйце ўспомніць шлях да яго. Пакідайце за сабой сляды: засечкі на ствалах дрэваў, зламаныя галінкі. Адшукаць дарогу да населенага пункта таксама вам дапамогуць гукі: брэх сабакі, шум цягніка, машын і іншых транспартных сродкаў.
Не варта выбірацца з лесу ноччу: пачынае цямнець – лепш займіцеся ўладкаваннем месца для начлегу. Для гэтага падыдзе яма ад вывернутага з коранем дрэва. З галінак зрабіце подсціл. Самае галоўнае – не панікуйце і не губляйце самавалодання.
Дзмітрый БОБІН,
інспектар Дзятлаўскага РАНС
С наступлением поздней осени на первый план выходит риск возникновения пожаров и чрезвычайных ситуаций в…
Пытанне: купляў на рынку куртку і папрасіў выдаць чэк. Прадавец сказаў, што не можа гэта…
Творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва наведаў 80-гадовую юбілярку з аграгарадка Войневічы Таісію Сакалоўскую, каб…
Поўная зала сяброў, шчырыя пажаданні, цёплыя апладысменты, кранальныя ўспаміны, мілагучныя песні, памятныя падарункі – так…
На территории Дятловского района завершилось специальное профилактическое мероприятие «Дом без пожара», направленное на предупреждение пожаров…
У Новаяльнянскім сельскім выканаўчым камітэце на заслужаны адпачынак урачыста праводзілі кіраўніка спраў Ірыну Каспяровіч. Ірына…