“Не ламай сабе жыццё”

Дыялогавая пляцоўка пад такой назвай для навучэнцаў 8-9 класаў прайшла ў сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава.

Сустрэча ладзілася ў рамках рэспубліканскага прафілактычнага праекта “Здаровыя гарады і пасёлкі”, да якога летась далучылася Дзятлава, і была прымеркавана да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава Валерый Макарчык заклікаў вучняў не толькі слухаць выступленні спецыялістаў, але і самім задаваць хвалюючыя пытанні.

Даступна аб шкодзе наркатычных і псіхатропных рэчываў для арганізма падлетка, іх уздзеянні на розныя органы і сістэмы чалавека расказала доктар-валеолаг райЦГЭ Наталля Юрэня. Яна падняла актуальныя для падлеткавага асяроддзя тэмы – курэння вейпаў і ўжывання энергетычных напояў, з якіх і пачынаецца цікавасць дзяцей да шкодных рэчываў. Наталля Іванаўна патлумачыла, у чым асаблівасці псіхалагічнай і фізічнай залежнасцяў, заклікала маладое пакаленне навучыцца казаць упэўненае “не” ўсяму, што можа нанесці непапраўную шкоду здароўю.

На тым, што паводле статыстыкі нарказалежнымі з’яўляюцца пераважна маладыя людзі і трэць з іх – школьнікі, спынілася доктар-педыятр Цэнтральнай раённай бальніцы, яна ж старшыня моладзевага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў, прадстаўніца моладзевага парламента пры Савеце Рэспублікі Вікторыя Тыць. Яна расказала аб прыкметах, па якіх можна пазнаць чалавека, які прымае наркотыкі, як доктар параіла дзецям сур’ёзней адносіцца да свайго здароўя, а значыць, і ўласнай будучыні, весці здаровы лад жыцця, выбіраць толькі карысныя захапленні. Вікторыя Андрэеўна расказала і пра такі важны від грамадскай актыўнасці, як моладзевы парламент.

На адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за ўжыванне наркатычных і псіхатропных рэчываў увагу ўдзельнікаў адкрытага дыялога засяродзіў начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама Віктар Петрукевіч, нагадаў, што надыходзіць яна ўжо з 14 гадоў. Праваахоўнік падкрэсліў, што праблема не губляе сваёй актуальнасці ў грамадстве перш за ўсё з-за таго, што значна скарачае жыццё аматараў адурманьваючых сродкаў і прыводзіць іх да нечаканай смерці з-за перадазіроўкі. Закрануў тэму барацьбы з наркамаркетамі і сур’ёзную адказнасць перад законам наркакур’ераў, якімі нярэдка становяцца менавіта падлеткі, асабліва задумацца над гэтым папрасіў тых, хто збіраецца паступаць у вялікія гарады. Напрыканцы Віктар Віктаравіч прарэкламаваў мясцовы прафілактычны інтэрнэт-рэсурс – старонку ў Telegram-канале “Stop-наркотик Дятлово”, які змяшчае самую актуальную інфармацыю па барацьбе з наркаманіяй, дапамагае карыстальнікам быць дасведчанымі і засцерагчы сябе ад непрыемнасцяў.

Ірына СТЫРНІК   

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

8 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

8 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

8 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

9 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

10 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

1 день ago