Пад такой назвай у фармаце адкрытага дыялога ў Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі адбылася сустрэча пакаленняў, прымеркаваная да 85-годдзя ўз’яднання Заходняй Беларусі і БССР.

Удзел у мерапрыемстве прымалі навучэнцы гарадскіх школ і гімназіі № 1 горада Дзятлава, педагогі, члены грамадскіх аб’яднанняў, прафсаюза. У якасці спікераў выступілі дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, дэлегат Усебеларускага народнага сходу, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Таццяна Нікіпорчык, супрацоўнікі музея.

– Мы святкуем важныя даты – далучэнне Заходняй Беларусі да БССР, 80 гадоў заснавання Гродзенскай вобласці, 70 гадоў далучэння Дзятлаўскага раёна да тэрыторыі Гродзенскай вобласці, Дзень народнага адзінства, – адзначыў дырэктар музея Сяргей Каско. – Разгледзім не толькі звязаныя з імі гістарычныя падзеі, але і пагутарым аб сучаснасці, аб нашай памяці, неабыякавасці да тых ахвяр, якімі заплацілі продкі дзеля заваявання тых каштоўнасцяў, якімі мы карыстаемся сёння.

– 17 верасня Беларусь адзначае Дзень народнага адзінства, які прымеркаваны да адной з найважнейшых падзей нацыянальнай гісторыі – аб’яднання ў 1939 годзе Заходняй Беларусі і БССР, – патлумачыла старшы навуковы супрацоўнік музея Вольга Цюшляева. – На агульнасаюзным узроўні дата святкавалася да 1949 года, затым з пункту гледжання палітычнай мэтазгоднасці свята адмянілі.

Сітуацыя карэнным чынам змянілася пасля распаду Савецкага Саюза. Жаданне беларускага народа быць адзіным, гібрыдная агрэсія краін Захаду ў адносінах да Беларусі паўплывалі на рашэнне Прэзідэнта нашай краіны аднавіць святкаванне. Упершыню на высокім узроўні ідэя прагучала на VI Усебеларускім народным сходзе ў лютым 2021 года, а 7 чэрвеня таго ж года указам № 206 кіраўніка дзяржавы быў устаноўлены Дзень народнага адзінства.

Да падзей XX стагоддзя звярнуўся Сяргей Каско. Ён спыніўся на значэнні беларускага нацыянальнага вызваленчага руху ў станаўленні нашай краіны як самастойнай незалежнай дзяржавы, першай прыступкай да чаго было менавіта ўз’яднанне Заходняй і Савецкай Беларусі. Закрануў і ролю нашай БССР у набліжэнні перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, яе пасляваенны ўдзел у саставе Міжнароднай Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, расказаў аб развіцці ў савецкі перыяд нацыянальнай навукі, культуры, эканомікі, машынабудавання, грамадства ў цэлым.

– Адзінства і братэрства – сакрэты той сілы, дзякуючы якой Беларусь паспяхова пераадолела ўсе гістарычныя выпрабаванні і стала незалежнай дзяржавай, – падкрэсліў Сяргей Каско напрыканцы выступлення.

Думку аб адданасці беларусаў традацыйным каштоўнасцям прадоўжыла Таццяна Нікіпорчык. Сярод галоўных з іх спікер вылучыла быць гаспадарамі на ўласнай зямлі, у сваім доме, а таксама назвала захаванне гістарычнай памяці, пачуццё нацыянальнай годнасці, сямейныя каштоўнасці, працавітасць, сумленнасць, разважлівасць, імкненне да справядлівасці, адказнасць за лёс Айчыны, гуманізм, паважлівыя адносіны да іншых нацыянальных і рэлігійных традыцый.

 

Спынілася Таццяна Нікіпорчык і на тых унутрыпалітычных працэсах, якія сёння адбываюцца ў беларускім грамадстве: кансалідацыі грамадзянскай супольнасці і грамадзян па рэалізацыі і абароне нацыянальных інтарэсаў, захаванні міру і стабільнасці, развіцці Беларусі як самастойнай, незалежнай дзяржавы.

Фінальным акордам дыялогавай пляцоўкі стала тэматычнае інтэрактыўнае заданне для навучэнцаў: насупраць кожнай літары слова “Патрыёт” яны павінны былі напісаць нацыянальныя якасці беларусаў, якія пачынаюцца на гэту літару.

На развітанне прадстаўнікі старэйшага пакалення пажадалі маладым дзятлаўчанам таксама набыць як мага больш станоўчых якасцяў, характэрных для нацыянальнага характару, старанна вучыцца, захоўваць родную гісторыю і каштоўнасці, быць паспяховымі і ўнесці свой уклад у шчаслівую будучыню Айчыны.

Ірыны СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

11 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

11 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

11 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

12 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

13 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

1 день ago