У зале для нарадаў аддзела ўнутраных спраў райвыканкама пад кіраўніцтвам старшыні суда Дзятлаўскага раёна Вадзіма Дуброўскага адбылося адкрытае судовае пасяджэнне.

Яно праходзіла з удзелам пракурора Дзятлаўскага раёна Віталія Юрго і начальніка АУС райвыканкама Вадзіма Шчурскага, на яго таксама былі запрошаны ўдзельнікі ваенна-патрыятычнага клуба “Сокал” на чале з кіраўніком Аляксандрам Ляўковічам і навучэнцы прававога класа сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча.

Суд ажыццяўляўся над жыхаром Дзятлаўскага раёна, які сарваў сцяг з фасада магазіна “Родны Кут” Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства. Гэты супрацьпраўны ўчынак падпадае пад крымінальную адказнасць і караецца абмежаваннем волі. Для дзятлаўчаніна быў вынесены адпаведны прысуд: адзін год абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Пакаранне ўступіла ў законную сілу.

Андрэй ЮШКЕВІЧ,
намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#суд #РОВД

Похожие публикации