У 2023 годзе Дзятлаўская раённая бібліятэка падпісала пагадненне аб міжнародным супрацоўніцтве з грамадскай арганізацыяй “Беларуская нацыянальна-культурная аўтаномія” ў Рэспубліцы Комі.
2 красавіка адбыўся тэлемост паміж дзвюма арганізацыямі, прымеркаваны да святкавання Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, а таксама 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Для раённай бібліятэкі гэта першае міжнароднае мерапрыемства анлайн-фармату. У сустрэчы прымалі ўдзел дырэктар бібліятэкі Вольга Бойка і бібліятэкар аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Алена Якаўчык, а з расійскага боку – члены грамадскай арганізацыі.
Міністр нацыянальнай палітыкі Рэспублікі Комі Раман Наскоў пажадаў жыхарам Дзятлаўскага раёна здароўя, мірнага, яснага неба, добрых спраў і рашэнняў, шчасця, аптымізму і новых поспехаў у імя росквіту нашых брацкіх народаў. Са словамі прывітання да ўдзельнікаў тэлемоста звярнуўся і дырэктар Дома дружбы народаў, старшыня Грамадскай палаты Рэспублікі Комі Рыгор Хатанзейскі.
Вольга Бойка таксама павіншавала ўсіх са святам, адзначыла, што гэта знамянальная дата для двух брацкіх народаў, якія звязаны агульнай гістарычнай памяццю, духоўным і культурным сваяцтвам, традыцыямі, нацыянальнымі характарамі, праваслаўем і, вядома ж, перамогай у Вялікай Айчыннай вайне.
– У нашым складаным свеце, як ніколі, важна памятаць, што мы адзіныя! А ў адзінстве– вялікая сіла. Дык няхай наш агульны дом будзе крыніцай дабра, міру і сяброўства, – адзначыла яна.
Уанлайн-рэжыме прайшла літаратурна-музычная частка мерапрыемства. Гаварылі пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі, успаміналі пра сёлетніх пісьменнікаў-юбіляраў Беларусі і Расіі – Аркадзя Куляшова, Еўдакію Лось і Віктара Кушманава. Сумесна чыталі вершы паэтаў пра вайну. У мерапрыемстве прынялі ўдзел народны хор Рэспублікі Комі “Купалінка” і “Эжва Катыд”. У іх выкананні прагучалі песні “Кацюша” ў перакладзе на беларускую мову, “Ехаў Ясь на кані”, “Люблю наш край, старонку гэту” і іншыя.
Работа ў дадзеным кірунку будзе працягвацца.
Марына Бортка,
метадыст Дзятлаўскай раённай бібліятэкі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
На Дзятлаўшчыне поўным ходам ідзе ўборка “другога хлеба”. Традыцыйна яго вырошчваюць тры гаспадаркі раёна – …
Аб замацаванні моладзі на першым працоўным месцы, уборцы кукурузы, прафілактыцы пажараў, рэалізацыі новых будаўнічых праектаў…
Захапляльная квэст-гульня пад такой назвай прайшла ў рамках Адзінага дня бяспекі ў прытулку сацыяльна-педагагічнага цэнтра…
Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского хозяйства…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 28 сентября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…
У Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэцы ў рамках праекта “Правы побач: інтэрактыўны ПЦПІ для ўсіх” і абласной…