Духоўна-маральнае выхаванне – адна з найважнейшых умоў рознабаковага развіцця асобы чалавека. Задача бібліятэкі – дапамагчы адрадзіць у грамадстве нацыянальныя духоўныя традыцыі.
У рамках мэтавай праграмы “На шляху да духоўнасці” ў Дварэцкай сельскай бібліятэцы сямейнага чытання прайшла сустрэча з настаяцелем храма Пакровы Прасвятой Багародзіцы айцом Сергіем Антошкавым “Вытокі духоўнасці: праваслаўныя храмы нашага краю”. Святар узгадаў гісторыю ўзнікнення Дня праваслаўнай кнігі, пазнаёміў з першай кнігай “Апостал”, створанай Іванам Фёдаравым, расказаў гісторыю пабудовы храма. Прысутныя пазнаёміліся з выставай-прысвячэннем “Сцяжынка да храма: 160 гадоў святыні”, паўдзельнічалі ў конкурсе праваслаўных загадак і выбралі для сябе кнігі, якія вучаць дабрыні, міласэрнасці, дапамагаюць у жыцці.
Алена КАЗЛОВА,
бібліятэкар Дварэцкай сельскай бібліятэкі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…
Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…
Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…