Навіны бібліятэкі. Кніжнае дзяцінства: чытаем разам

Кніга – верны і незаменны спадарожнік дзяцінства. Менавіта яна з першых гадоў жыцця вучыць маленькага чалавека думаць, глыбока суперажываць, марыць. Каб друкаванае слова стала для мясцовых дзяцей сапраўдным і надзейным сябрам, супрацоўнікі Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэкі прыкладаюць шмат намаганняў, ператвараючы кожны візіт у чароўную вандроўку.

Круглы год у бібліятэцы віруе творчае жыццё. Каб задаволіць цікаўнасць самых дапытлівых і патрабавальных “чамучак”, тут дзейнічаюць  тэматычныя выставы: “Што? Дзе? Калі? па-кніжнаму” – інтэрактыўная прастора для аматараў таямніц і галаваломак; “Для вас, пазнайкі” – куток з найбагацейшай энцыклапедычнай літаратурай; “Лаві трэнд – чытай брэнд” – сучасная выстава-рэкамендацыя, якая знаёміць падлеткаў з самымі папулярнымі і актуальнымі навінкамі беларускай і сусветнай літаратуры.

Кніжны фонд гэтых выставаў рэгулярна папаўняецца свежымі, яркімі і цікавымі выданнямі, таму кожны юны госць заўсёды можа знайсці тут нешта своеасаблівае і захапляльнае для сябе.

Чытайце разам з намі, і ваша дзяцінства стане сапраўдным кніжным святам. Запрашаем завітаць у нашу бібліятэку па новыя адкрыцці і верных кніжных сяброў.

Наталля СІЎКО,
бібліятэкар Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэкі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Прием граждан и прямая линия

13 августа председатель суда Дятловского района Дмитрий Иванович Сосновский в помещении Даниловичского сельского исполнительного комитета…

2 часа ago

Вакцинация от ВПЧ – важный шаг к здоровому будущему

Вирус папилломы человека – один из самых распространённых вирусов в мире. Большинство заражений происходит незаметно, без…

21 час ago

На Дзятлаўшчыне стартаваў традыцыйны аб’езд школ

Праз тры тыдні празвіняць першавераснёўскія званкі, і школьнікі сядуць за парты. Цяпер жа ўстановы адукацыі…

21 час ago

Жніво-2026. У “Граніт-Агра” ўжо трохтысячнікі!

Уборачная кампанія – гэта галоўны экзамен года для ўсіх аграрыяў. Паспяхова здаюць яго хлебаробы Дзятлаўшчыны.…

21 час ago

Дэлегацыя з Узбекістана наведала Дзятлаўскі раён

У рамках умацавання гандлёва-эканамічнага і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан 10-13 жніўня…

23 часа ago

Чувствительные вопросы для людей и бюджета. Александр Лукашенко собрал совещание с руководством Совмина

Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание с руководством Совета Министров. На повестку вынесены вопросы, для…

24 часа ago