Навіны бібліятэкі. Казкі з куфэрка і “Магія чытання”

З 2024 года Дзятлаўская раённая бібліятэка прымае ўдзел у праекце бібліятэчнага тэатра кніжных прадстаўленняў “Магія чытання”. Гэта казачная ініцыятыва арганізавана аддзелам маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці, метадычнай работы і фарміравання бібліятэчнага фонду. Тэатр з’яўляецца цалкам мабільным: бібліятэкары самі наведваюць дзіцячыя сады і іншыя ўстановы. Галоўным цудам для малечы становіцца чароўны куфэрак “КнігаЧэя”, з якога ў госці да дзяцей прыходзяць і ажываюць любімыя героі кніг, дорачы дашкольнікам незабыўныя эмоцыі і адкрываючы для іх захапляльны свет чытання.

Чэрвень выдаўся асабліва насычаным на казачныя сустрэчы. Супрацоўнікі бібліятэкі завіталі ў госці да выхаванцаў дзіцячых садоў № 1 і № 2 горада Дзятлава, а таксама наведалі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Маленькіх гледачоў чакаў займальны лялечны спектакль “Грыб-церамок”, пастаўлены па матывах вядомай казкі У. Суцеева “Пад грыбам”. Кожная такая сустрэча ператваралася для дзяцей у сапраўднае творчае свята і праходзіла з вялікім поспехам.          

Дзякуючы папулярнаму фармату “сторытэлінг-тэатр”, маленькія гледачы сталі неад’емнай часткай самой гісторыі. Малеча дружна ратавала і абараняла Мураша, Матылька, Мышку, Вераб’я і палахлівага Зайку ад хітрай Лісы. Казка наглядна паказала дзецям правілы мудрага грыбка: “у цеснаце, ды не ў крыўдзе”, навучаючы іх узаемавыручцы, дабрыні і сапраўднаму сяброўству.

Наперадзе новыя пастаноўкі. Ужо ў ліпені чароўны куфэрак “КнігаЧэя” прадставіць лялечны спектакль па асновах АБЖ “Беражы сябе сам”, а ў жніўні парадуе дзяцей пастаноўкай “Пятрушка і Каця”, якая ў гульнявой форме пазнаёміць з правіламі дарожнага руху. Любімыя кніжныя героі зноў выправяцца ў падарожжа, каб падарыць дзецям новыя сустрэчы і карысныя веды.

Алена ЯКАЎЧЫК,
бібліятэкар Дзятлаўскай раённай бібліятэкі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае 

administrator

Recent Posts

“Бацькаву кашулю” атрымалі маленькія дзятлаўчане

Дзятлаўшчына далучылася да рэспубліканскага праекта “Трэці – Бацькаў”, які праходзіць у нашай краіне пад эгідай…

25 минут ago

Прием граждан и прямая линия

13 августа председатель суда Дятловского района Дмитрий Иванович Сосновский в помещении Даниловичского сельского исполнительного комитета…

3 часа ago

Вакцинация от ВПЧ – важный шаг к здоровому будущему

Вирус папилломы человека – один из самых распространённых вирусов в мире. Большинство заражений происходит незаметно, без…

22 часа ago

На Дзятлаўшчыне стартаваў традыцыйны аб’езд школ

Праз тры тыдні празвіняць першавераснёўскія званкі, і школьнікі сядуць за парты. Цяпер жа ўстановы адукацыі…

22 часа ago

Жніво-2026. У “Граніт-Агра” ўжо трохтысячнікі!

Уборачная кампанія – гэта галоўны экзамен года для ўсіх аграрыяў. Паспяхова здаюць яго хлебаробы Дзятлаўшчыны.…

22 часа ago

Дэлегацыя з Узбекістана наведала Дзятлаўскі раён

У рамках умацавання гандлёва-эканамічнага і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан 10-13 жніўня…

24 часа ago