Навіны бібліятэкі. Ішла вайна па родным краі…

Да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў Дварэцкай сельскай бібліятэцы сямейнага чытання прайшоў Дзень франтавой славы і памяці “Памяць. Адзінства. Перамога.”  У рамках мерапрыемства адбыліся патрыятычны час “Пераможны май: жывём і помнім”,  марафон ваенных старонак  “Нам дорогі гэтыя забыць нельга”, аповед-хроніка “Піянеры-героі Беларусі”. На мерапрыемстве прысутнічаў настаяцель храма Прасвятой Багародзіцы айцец Сергій, які расказаў пра трагічныя падзеі 1941-45 гадоў,  мужнасць і гераізм нашага народа.

У рамках абласнога патрыятычнага  праекта  “Імёны Перамогі”, раённага праекта “Гартаючы гісторыі старонкі” падрыхтаваны анлайн-рэпартаж  “Адгалоскі мінулай вайны”. Гаворка вялася пра трагедыю дварэцкага гета, пра Івана Бузука,  ветэрана Вялікай Айчыннай вайны нашай мясцовасці.

Матэрыял размешчаны на сайце Дзятлаўскай раённай бібліятэкі, ютуб-канале, сацыяльных сетках ВКонтакте, Аднакласнікі (https://www.youtube.com/watch?v=May9kdwiULI&t=65s).

Акрамя таго, на працягу года ў бібліятэцы  дзейнічае  кніжная выстава “Нам жыць і помніць”, на ёй прадстаўлены кнігі, у якіх раскрываецца праўда аб самых трагічных днях у гісторыі народа.

Алена КАЗЛОВА,
бібліятэкар Дварэцкай сельскай бібліятэкі сямейнага чытання

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дзятлаўшчына стане тэмай першага выпуска новага тэлепраекта

Дзятлаўскі раён стане першым у цыкле тэлеперадач тэлеканала “ВоенТВ” з рабочай назвай “У добры шлях”,…

21 час ago

Адзін дзень са студатрадам

Практыка ў раённай газеце – гэта новыя эмоцыі штодня. За два тыдні мне прыйшлося паспрабаваць…

21 час ago

Карыстайцеся інтэрактыўнай картай “аднаго акна”

Для ажыццяўлення агульнай каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, службы “адно акно” Міністэрствам юстыцыі распрацавана…

22 часа ago

Пытанне – адказ. Якія лішкі з агарода можна здаць у нарыхтоўку?

Дзятлаўчане цікавяцца: ці прымае сёлета Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства сезонную прадукцыю ад фізічных асоб і…

23 часа ago

Праект “#Місія 101: той, кім я ганаруся”. Данііл Вяргун: “Работа з настаўнікам – гэта поўнае пагружэнне”

Ратаўнікі Беларусі – сапраўдныя прафесіяналы, мужныя, валявыя, рашучыя, адказныя. Яны супрацьстаяць стыхіі, абараняюць жыццё і…

24 часа ago

Урожайность зерновых превышает прошлогоднюю по всем областям

Урожайность зерновых превышает прошлогоднюю по всем областям страны, сообщили в пресс-службе Министерства сельского хозяйства и…

1 день ago