Да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў Дварэцкай сельскай бібліятэцы сямейнага чытання прайшоў Дзень франтавой славы і памяці “Памяць. Адзінства. Перамога.” У рамках мерапрыемства адбыліся патрыятычны час “Пераможны май: жывём і помнім”, марафон ваенных старонак “Нам дорогі гэтыя забыць нельга”, аповед-хроніка “Піянеры-героі Беларусі”. На мерапрыемстве прысутнічаў настаяцель храма Прасвятой Багародзіцы айцец Сергій, які расказаў пра трагічныя падзеі 1941-45 гадоў, мужнасць і гераізм нашага народа.

У рамках абласнога патрыятычнага праекта “Імёны Перамогі”, раённага праекта “Гартаючы гісторыі старонкі” падрыхтаваны анлайн-рэпартаж “Адгалоскі мінулай вайны”. Гаворка вялася пра трагедыю дварэцкага гета, пра Івана Бузука, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны нашай мясцовасці.
Матэрыял размешчаны на сайце Дзятлаўскай раённай бібліятэкі, ютуб-канале, сацыяльных сетках ВКонтакте, Аднакласнікі (https://www.youtube.com/watch?v=May9kdwiULI&t=65s).
Акрамя таго, на працягу года ў бібліятэцы дзейнічае кніжная выстава “Нам жыць і помніць”, на ёй прадстаўлены кнігі, у якіх раскрываецца праўда аб самых трагічных днях у гісторыі народа.
Алена КАЗЛОВА,
бібліятэкар Дварэцкай сельскай бібліятэкі сямейнага чытання
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga