Categories: Падзеі

Настаўнік і выдатны чалавек

Менавіта так могуць ахарактарызаваць Ганну Іванаўну Емяльянчык яе былыя вучні, а таксама жыхары вёскі Русакі, якая з’яўляецца малой радзімай жанчыны.

Жыццёвы шлях Ганны Іванаўны пачаўся на хутары Каранік. Тут яна нарадзілася ў 1937 годзе, незадоўга да пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Дзяўчынка рана засталася без мамы, а ў 1943 годзе яе чакала яшчэ адно  выпрабаванне  — на прымусовую работу ў Германію забралі бацьку. Пра далейшы яго лёс жанчына ведае няшмат. Вядома толькі, што ён працаваў на шахтах, потым уцёк з  іх. Больш падрабязную інфармацыю Ганна Іванаўна змагла атрымаць з запыту, які даслаў яе сын у Міжнародную пошукавую службу. Прыйшла даведка, што бацька Ганны Іванаўны — Іван Іванавіч Марук знаходзіўся ў канцэнтрацыйным лагеры Заксенхаўзен, затым у лагерах Равенсбрук і Мітэльбанц. Рабочым у лагеры горада Нестэрхаўзен быў і дядзька Ганны Іванаўны — Аляксандр Іванавіч Марук.

З дзяцінства Ганна Іванаўна была здольнай да вучобы. На выдатна закончыла пачатковую школу ў Алёхнавічах. Далей вучыцца не дазволілі родныя, што выклікала вялікае засмучэнне дзяўчынкі. Аднак умяшальніцтва бабулі дапамагло Ганне працягнуць вучобу ў сямігодцы, якая знаходзілася ў Страле. Выкладала тут Яніна Адамаўна Санцэвіч.

Закончыўшы сем класаў таксама «на выдатна», Ганна паступіла ў Навагрудскае педагагічнае вучылішча. Стаўшы яго выпускніцай, накіравалася працаваць у Радунскі раён, вёску Салтанішкі.

Пасля замужжа вярнулася на сваю малую радзіму, у вёску Русакі. Выкладала ў школе ў Дубраўцы, а пасля  ў школе, якая працавала ў вёсцы Разважа. Незадоўга да выхаду на пенсію Ганна Іванаўна была настаўніцай у Жыбартах.

Выбраўшы прафесію настаўніка, Ганна Іванаўна ні разу не пашкадавала пра гэта, рэалізавала сябе менавіта ў педагогіцы.

Ужо даўно Ганна Іванаўна знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Разам з мужам мае невялікую гаспадарку, з радасцю сустракае дзяцей і ўнукаў. Дарэчы, нядаўна любімай маці і бабулі яны даслалі перакідны каляндар са сваімі фотаздымкамі.

А. ДУБРОЎСКАЯ
Фота П. АДАМЧУКА

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

12 минут ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

4 часа ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

5 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

22 часа ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

23 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago