У IV Адкрытым першынстве і чэмпіянаце Дзятлава па кіакушынкай каратэ ўдзельнічалі 118 спартсменаў з Дзятлава, Гродна, Слоніма, Мінска, Навагрудка, Наваельні, Замасточча. Яны спаборнічалі ў 19 катэгорыях.
Паспяхова выступілі прадстаўнікі Дзятлаўскага раёна. Чэмпіёнамі сталі Арцём Юшкевіч, Анастасія Францішчык, Ілья Бяганскі. Віцэ-чэмпіёны – Дзмітрый Шафарэвіч, Максім Сідорчык, Даніла Рудкоўскі, Ганна Жыбко, Анастасія Мазура. Бронзавыя прызёры – Дзмітрый Русін, Уладзіслаў Цімееў. Пераможцы і прызёры турніру ўзнагароджаны кубкамі, медалямі, дыпломамі арганізатараў спаборніцтваў і каштоўнымі прызамі раённай арганізацыі ГА БРСМ.
Галоўны суддзя турніру старшыня праўлення ГА Беларуская рэспубліканская федэрацыя кіакушынкай каратэ “ІКО1” і адначасова старшыня праўлення абласнога грамадскага дзіцяча-юнацкага аб’яднання “Спартыўны клуб “Барс” Васіль Максімаў (3 дан) адзначыў паспяховую работу каманды з Замасточча пад кіраўніцтвам трэнера Алега Давідоўскага і старанне юных спартсменаў.
Абслугоўвалі спаборніцтвы, акрамя галоўнага суддзі, сакратар турніру Дар’я Заяц (2 кю, суддзя нацыянальнай катэгорыі з Дзятлава), рэферы – Ігар Маркач (2 дан, суддзя міжнароднай катэгорыі з Гродна) і Андрэй Філіпаў (1 дан, суддзя міжнароднай катэгорыі з Мінска), суддзі на татамі – Дзмітрый Варабей (1 дан, суддзя нацыянальнай катэгорыі з Гродна), Дзмітрый Максімаў (1 дан, суддзя нацыянальнай катэгорыі са Слоніма), Максім Максімаў (1 дан, суддзя міжнароднай катэгорыі з Дзятлава), Дар’я Лянкова (1 дан, суддзя нацыянальнай катэгорыі з Мінска), Павел Мароз (1 кю, суддзя нацыянальнай катэгорыі з Гродна), Мікіта Пяцелін (2 кю, суддзя нацыянальнай катэгорыі са Слоніма), Пётр Корсак (2 кю, суддзя нацыянальнай катэгорыі з Мінска), Філіп Зотаў (5 кю, суддзя нацыянальнай катэгорыі з Гродна).
Арганізавалі турнір праўленне ГА БРФКК “ІКО1” і ГА ДЮА СК “Барс” пры садзеянні аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, РА ГА БРСМ, раённага Цэнтра культуры, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, Дзятлаўскай ДЮСШ.
М. МАКСІМАЎ
Фота Б. ВАРНЫ і СК “Барс”.
27 лістапада з 10.00 да 12.00 намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела па працы і…
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…