“Наша здароўе ў нашых руках”

Пад такім дэвізам на Дзятлаўшчыне прайшоў раённы этап абласной акцыі “Місія жыць” антынаркатычнага руху “ВЕК” моладзевага парламента пры Гродзенскім абласным Савеце дэпутатаў.

Мерапрыемства ладзілася ў фармаце анлайн-драйвінгу і сабрала на адной віртуальнай пляцоўцы членаў цімураўскіх і валанцёрскіх атрадаў раёна. Мадэратарам форуму выступіла каардынатар моладзевага парламента пры Дзятлаўскім раённым Савеце дэпутатаў Ірына Мішчанка.

Сустрэча пачалася з кароткага знаёмства і пажаданняў для сяброў, агучыць, у чым дапамог “Кубік здароўя”, што пачаў сваё падарожжа па студыях. Затым удзельнікі форуму далучыліся да майстар-класа па вырабе папяровых карабельчыкаў і запусцілі іх па “рацэ чаканняў” да “берагоў надзей”, тым самым стварыўшы калектыўны плакат пазітыўных ідэй.

Наступным этапам анлайн-сустрэчы сталі трэнінг, прагляд відэапрэзентацыі “Мы за здаровы лад жыцця” і стварэнне шматкаляровай кветачкі з пялёсткамі-складальнікамі здаровага ладу жыцця. А вось на “сцену шкодных звычак” цімураўцы і валанцёры раёна занеслі ўсё тое, што перашкаджае чалавеку жыць шчасліва – алкагольную, нікацінавую, наркатычную залежнасці, з якімі лепш не сустракацца на сваім шляху. Пасля такіх сур’ёзных разважанняў удзельнікам форуму лёгка было прайсці тэст па здаровым ладзе жыцця. Заключнае практыкаванне паспрыяла замацаванню разгледжанага матэрыялу.

Напрыканцы Ірына Мішчанка падвяла вынікі віртуальнай сустрэчы:

– Педагогі, дактары, бацькі могуць паўплываць на падрастаючае пакаленне, дапамагчы інфармацыйна, але рашэнне прымаць толькі вам. Спадзяюся, сённяшні занятак быў плённым і ён дапаможа зрабіць правільны выбар на карысць жыцця без залежнасцяў.

На развітанне Ірына Анатольеўна правяла флэш-моб мыльных бурбалак здароўя.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Марафон нявест зноў на Дзятлаўшчыне!

Два гады дзятлаўчане з нецярпеннем чакалі адзін з самых пяшчотных, вытанчаных і грацыёзных конкурсаў, які…

7 часов ago

Ведае ўчастковы. На чыгунцы будзьце ўважлівыя

Пытанне: якія меры асабістай бяспекі на чыгунцы неабходна выконваць, каб засцерагчы сваё жыццё і маёмасць?…

12 часов ago

Збожжа – у засеках, каравай – на стале

Весела і ўрачыста з песнямі ад мінскай групы “Добрыя людзі”, шчырымі пажаданнямі і заслужанымі ўзнагародамі…

1 день ago

Выгодная подготовка к новому учебному году вместе с официальными дилерами А1!

До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…

1 день ago

Александр Лукашенко о неформальных переговорах с Президентом Мьянмы: обсудили все направления сотрудничества

Президенты Беларуси и Мьянмы во время состоявшейся 20 августа неформальной встречи обсудили все направления сотрудничества.…

1 день ago

Дзятлаўчане на абласной жнівеньскай педагагічнай нарадзе

21 жніўня ў Гродне прайшла традыцыйная штогадовая жнівеньская педагагічная нарада, якая сабрала разам кіруючых работнікаў…

1 день ago