Народны антыфэйк. Дзе тая Казлоўшчына? Дзе тая школа?

Чым далей мы ідзём у бок прагрэсу, тым менш цэняцца базавыя чалавечыя каштоўнасці. Такія, як праўдзівае слова, за якое гатовы адказваць. У сацыяльных сетках сустракаюцца такія прэцэдэнты, што не ведаеш, смяяцца тут ці плакаць, ці каля скроні пальцам круціць…

У месенджары TikTok убачыла відэа напаўразваленага будынка з выбітымі вокнамі і подпісам “былая Казлоўшчынская школа”. Вельмі здзівілася, бо сама ў 2002 годзе скончыла гэту самую “былую” Казлоўшчынскую сярэднюю школу, усё там было ў парадку.

Перагледзела відэа яшчэ раз, і стала зразумела, што гаворка ідзе пра Пастаўскі раён Віцебскай вобласці, а не наш. А вось каментатары, не разабраўшыся, пайшлі адразу “шашкай махаць”. Напрыклад, нейкая Алена піша: “Так, у нас на Дзятлаўшчыне многа такіх школ”, і пад гэтымі словамі разгортваецца цэлая палеміка, дзе агучваецца, што гэта, відаць, зусім не тая Казлоўшчына.

А мне так і хочацца спытаць у шаноўнага каментатара, дзе на Дзятлаўшчыне яна бачыла “шмат” недагледжаных школ. Асабліва крыўдна за родную альма матар, таму не адкладваючы адпраўляюся туды, каб паказаць, якія насамрэч у нас школы.

На сёння Казлоўшчынская сярэдняя школа – адна з самых камфортных у раёне па ўмовах, створаных для вядзення адукацыйнага працэсу, а іх кабінет біялогіі – адзін з лепшых у вобласці. Усё навідавоку, але гэта не перашкаджае некаторым крытыкам кіравацца не ўласнымі вачыма, а плёткамі, далёкімі ад рэальнасці.

Дырэктар установы Ігар Данільчык, пытанні пра школу ён таксама сёння атрымліваў па тэлефоне і быў вельмі здзіўлены. Па яго словах, установа адукацыі – нагода для гонару вучняў, настаўнікаў і ўсіх пасялкоўцаў.

– Наша школа набыла новае жыццё ў 2018 годзе, – расказаў Ігар Уладзіміравіч. – У будынках, перададзеных на баланс навучальнай установы Казлоўшчынскім сельскагаспадарчым ліцэем, быў праведзены капітальны рамонт. Тут новае абсталяванне: акрамя зручных кабінетаў, абсталяваных мультыбордамі, інтэрактыўнымі дошкамі і сучаснай камп’ютарнай тэхнікай, ёсць дзве спартыўныя залы з душавымі кабінамі, актавая зала, санвузлы з новай сантэхнікай. Акрамя таго, у 2012 годзе быў рэканструяваны для патрэбаў пачатковай школы асобны будынак, дзе ўмовы навучання таксама выдатныя. У 2024 годзе пры падтрымцы раённага бюджэту ў школьным двары была ўкладзена тратуарная плітка і бардзюры, што зрабіла знаходжанне на яе тэрыторыі яшчэ больш камфортным. Для дзяцей створаны ўсе ўмовы, і гэта дае добры вынік: нашы навучэнцы паспяхова праяўляюць сябе ў абласных рэспубліканскіх і міжнародных навуковых праектах, паказваюць добрыя вынікі ў вучобе.

Гэты аповед будзе няпоўны, калі не паказаць тую самую “былую” Казлоўшчынскую школу, якая выклікала палеміку. Заўважым, што гэты будынак не пуставаў і не быў занядбаны ніколі. Цяпер ён знаходзіцца на балансе сектара культуры райвыканкама, тут размяшчаюцца пасялковы Дом культуры, аддзяленне Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў і бібліятэка. Штогод праводзіцца касметычны рамонт, у мінулым годзе быў адрамантаваны дах.

Рэальнасць не супадае са смелымі заявамі каментатараў ад слова зусім. Шкада толькі, што кінуць ілжывыя выказванні ў інтэрнэце – справа хуткая і лёгкая. Да той пары, пакуль за іх не надыдзе адказнасць. Больш складана не абражаць сваю малую радзіму дарма, а працаваць, даглядаць, добраўпарадкаваць – рабіць усё магчымае, каб яна квітнела і прыгажэла. 

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#школа #фейк #Дятловщина

administrator

Recent Posts

Суд вынес приговор замдиректору филиала предприятия АПК в Гродненском районе за взятку

Суд Ленинского района Гродно рассмотрел уголовное дело о коррупционном преступлении в отношении заместителя директора филиала…

2 часа ago

Юрий Караев и Константин Бурак ознакомились с ходом уборочной кампании в Щучинском районе

Сегодня председатель облисполкома Юрий Караев и помощник Президента – инспектор по Гродненской области Константин Бурак…

3 часа ago

Моладзевыя навіны. Піянерская эстафета: спрыт, азарт, сяброўства

У палатачным летніку “Экатурыст” Круцілавіцкай базавай школы прайшла піянерская эстафета для адпачывальнікаў 11-13 гадоў. Дзве…

3 часа ago

Какой увидит Беларусь весь мир? Предложи свой символ!

Национальное агентство по туризму объявляет Национальный конкурс «Вобраз Беларусі. Позірк і адкрыццё» по созданию концепции…

3 часа ago

Семінар-вучоба. Аб’ектам гісторыка-культурнай спадчыны – асаблівая ўвага

У раённым выканаўчым камітэце пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі з удзелам начальніка аддзела…

5 часов ago

Юрий Караев потребовал предельной мобилизации сил и жесткой дисциплины на уборочной

На заседании облисполкома под руководством главы региона Юрия Караева обсудили «горячую» тему уборочной кампании, которая…

6 часов ago