На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца рэалізацыя сацыяльна-патрыятычнага праекта “Памяць у руках пакаленняў”, прысвечанага 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
У гады Вялікай Айчыннай вайны Дзятлаўскі раён стаў месцам не толькі подзвігу, але і страшных трагедый, звязаных з генацыдам мірнага насельніцтва. На тэрыторыі раёна – 67 воінскіх пахаванняў, у тым ліку 13 брацкіх магіл. За гады вайны загінулі, былі закатаваны, расстраляны і спалены больш за 17 тысяч мірных жыхароў. У лютым 1942 года нацысты стварылі ў Дзятлаве гета і да жніўня 1942-га знішчылі больш за пяць тысяч мясцовых жыхароў яўрэйскай нацыянальнасці.
Акцыя ахопіць усе сельскія саветы, маланаселеныя і аддаленыя пункты Дзятлаўскага раёна з ушанаваннем на даму людзей-юбіляраў, якія нарадзіліся ў год Перамогі.
Праект уключае ў сябе акцыі, дыялогавыя пляцоўкі, відэарубрыкі, інтэрнэт-чэлендж.
У рамках акцыі “Равеснікі Перамогі” ўдзельнікі калектыву сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва наведаюць усе вёскі, дзе ёсць юбіляры, павіншуюць іх са святам.
У час міні-праекта “Память, которой не будет забвенья…” у клубных установах будуць арганізаваны дыялогавыя пляцоўкі падрастаючага пакаленнем і відавочцамі ваенных дзеянняў, дзецьмі ветэранаў, супрацоўнікамі ваенкамата, настаўнікамі гісторыі і іншымі спецыялістамі з мэтай захавання гістарычнай праўды і памяці, у тым ліку і пра перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне. Так, у гарпасёлку Наваельня адбылася сустрэча моладзі з Нінай Голікавай, вязніцай, відавочцай ваенных дзеянняў.
Мэта міні-праекта “О том, что было, не забудем…” – увекавечанне памяці аб удзельніках, ветэранах Вялікай Айчыннай вайны. Для гэтага неабходна стварыць відэаролік успамінаў дзяцей ветэранаў, вязняў, мірных жыхароў пра гады вайны, Дзень Перамогі. Так, на Ютуб-канале “Клубныя ўстановы Дзятлаўскага РЦКіНТ” і сацыяльных сетках ужо размешчаны відэаролік з успамінаў Валянціны Башко, жыхаркі вёскі Накрышкі, якая расказала, як у юным узросце была вывезена ў Германію, а таксама ўспаміны Соф’і Вайчык, жыхаркі вёскі Гірычы, і Валянціны Стукач, жыхаркі аграгарадка Дварэц, вязніцы канцлагера Азарычы.
У хуткім часе будзе запушчаны інтэрнэт-чэлендж “Песня недели”. У афіцыйных акаўнтах у сацыяльных сетках будуць выкладвацца песні да адной хвіліны пад хэштэгам #Песнянедели #Песниовойне. Любы жадаючы можа выканаць песні з кінафільмаў пра вайну, кампазіцыі сучасных аўтараў, прысвечаныя перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне. Запрашаем усіх прыняць удзел.
Марына ЛУКІЯНЕЦ,
загадчыца метадычнага аддзела раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае #Дятловщина