Дэлегацыя Круцілавіцкай сярэдняй школы прыехала ў аграгарадок Дварэц, каб ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыць калектыву навучальнай установы вымпел “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны”.
Разам са школьнікамі пачэсную місію выканалі старшыні Данілавіцкага і Дварэцкага сельвыканкамаў Ігар Кухарэвіч і Канстанцін Вінцукевіч.






Горад Дзятлава быў удастоены гэтай высокай узнагароды сёлета разам з іншымі васьмю населенымі пунктамі Беларусі. Вымпел “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны” Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўручыў старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Андрэю Садоўскаму ў час святочных мерапрыемстваў да Дня Перамогі ў Палацы Рэспублікі ў Мінску. 9 мая вымпел быў урачыста дастаўлены да абеліска Славы ў Дзятлаве, дзе яго ўручылі прадстаўнікам Новаяльнянскай школы, якой прысвоены статус “Школа міру”. Адтуль вымпел пачаў сваю экспедыцыю па навучальных установах горада і раёна, куды ва ўрачыстай абстаноўцы перадаецца з мэтай патрыятычнага выхавання. Яна завершыцца 9 ліпеня – у дзень вызвалення горада Дзятлава ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.









Дырэктар Дварэцкай сярэдняй школы Наталля Болтач, якая прыняла ганаровую эстафету, запэўніла, што на дварэцкай зямлі вымпел будзе шанавацца як вялікая каштоўнасць:

– Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў для нас хвалююча і ганарова прымаць у сваёй навучальнай установе такую высокую ўзнагароду дзятлаўскай зямлі – вымпел “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны”. Мы абяцаем, што навучэнцы і калектыў Дварэцкай сярэдняй школы з гонарам і годнасцю будуць несці перададзеную нам узнагароду, сваімі справамі, вучобай зробім важкі ўклад у святкаванне 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Мы заўжды будзем помніць тых, хто падарыў нам мірнае неба і даў магчымасць жыць у квітнеючай краіне.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga