Нам даверана памяць. Уладзімір Казак: “Вымпел зойме пачэснае месца ў галерэі Дзятлаўскага раёна”

На ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Перамогі ў Палацы Рэспублікі Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў дзевяць населеных пунктаў вымпеламі “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны”.

Узнагароды разам з іншымі беларускімі гарадамі быў удастоены горад Дзятлава.

Удзельнік святочнай дэлегацыі нашага раёна, старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак, падзяліўся меркаваннем на гэты конт:

– Толькі тая краіна, дзе з пашанай ставяцца да мінулага, мае будучыню. Сёння мы разам назіралі яшчэ адну прыгожую і мудрую традыцыю новага часу – ушаноўваць беларускія гарады вымпеламі “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны”, пацверджанне таго, што памяць можа быць матэрыяльнай. Упэўнены, вымпел зойме пачэснае месца ў галерэі Дзятлаўскага раёна.

Адчуваю вялікі гонар за малую радзіму і землякоў, лічу, што горад Дзятлава і ўвесь наш раён дастойныя гэтай высокай узнагароды.

Дзятлаўшчына, як і ўся Беларусь, – партызанка. У гады ваеннага ліхалецця нашы людзі не толькі ваявалі на франтах, абараняючы Айчыну ад ворага, аддана працавалі ў тыле, але і ўзнялі магутны партызанскі рух, аказалі дзейснае супраціўленне нямецка-фашысцкім захопнікам і наблізілі Вялікую Перамогу. Салдаты, якія абаранялі горад Дзятлава, праявілі стойкасць духу і гераізм, дзякуючы вялікай патрыятычнай і асветніцкай рабоце аб гэтым сёння ведае кожны дзятлаўчанін. Прымаючы ўдзел ва ўрачыстасцях і жалобных мітынгах, прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны, смуткую разам з усімі жыхарамі раёна, але помню, што мы – нашчадкі пераможцаў, якія павінны шанаваць мінулае, будаваць сённяшні дзень і берагчы мір у роднай Беларусі.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#ДЕНЬ_ПОБЕДЫ_НА_ГРОДНЕНЩИНЕ

 

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

1 час ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

2 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

19 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

20 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

22 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

22 часа ago