На ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Перамогі ў Палацы Рэспублікі Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў дзевяць населеных пунктаў вымпеламі “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны”.
Узнагароды разам з іншымі беларускімі гарадамі быў удастоены горад Дзятлава.
Дырэктар Дзятлаўскай раённай бібліятэкі Вольга Бойка, якая прымала ўдзел у мерапрыемстве ў саставе дэлегацыі Дзятлаўшчыны, падзялілася эмоцыямі:
– Урачыста, масава, пачэсна – менавіта так, як сённяшні сход, на маю думку, павінны праходзіць мерапрыемствы, прысвечаныя памяці і шанаванню герояў Вялікай Айчыннай вайны. Ганаруся стойкасцю і гераізмам нашых землякоў у ваенныя гады, надзвычай прыемна, што важную і заслужаную ўзнагароду нашаму гораду Дзятлаву ўручыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Дзятлаўчане ўдзячныя за аказаны гонар і будуць беражліва захоўваць вымпел як часцінку нашай гісторыі.
На нас раўняюцца нашы дзеці, у іх руках – будучыня Беларусі, якая павінна грунтавацца на ўдзячнай памяці і пашане да мінулага.
Адметна, што гісторыю і подзвіг землякоў у гады Вялікай Айчыннай вайны юныя дзятлаўчане пачынаюць вывучаць на дашкольнай ступені адукацыі і з падтрымкай педагогаў ператвараюць вывучэнне роднага краю ў таленавітую, неардынарную, даследчую работу, з кожным днём адкрываючы раней невядомыя факты аб ваенным мінулым нашага раёна, пацвярджаючы неаспрэчны факт: Дзятлаўшчына па праве адзначана вымпелам “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны”. Упэўнена, што ён стане не проста ганаровым экспанатам, а яшчэ адной нагодай помніць і ўшаноўваць подзвіг дзятлаўчан у гады Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку на тэматычных мерапрыемствах у нашай раённай бібліятэцы.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#ДЕНЬ_ПОБЕДЫ_НА_ГРОДНЕНЩИНЕ
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…