Мы памятаем, мы ганарымся. Горад Дзятлава ўзнагароджаны вымпелам “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны”

На ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Перамогі ў Палацы Рэспублікі Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў дзевяць населеных пунктаў вымпеламі “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны”.

Узнагароды разам з іншымі беларускімі гарадамі быў удастоены горад Дзятлава. Прэзідэнт уручыў адпаведную ганаровую грамату і вымпел старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Андрэю Садоўскаму.

Андрэй Уладзіміравіч падзяліўся сваімі ўражаннямі з гэтай нагоды:

– Сёння Дзятлаўшчына – у цэнтры ўвагі ўсёй беларускай грамадскасці, вельмі радасна і ганарова быць удзельнікам гэтай гістарычнай падзеі. З адчуваннем адказнасці за наш раён і прыемнага хвалявання атрымліваў высокую дзяржаўную ўзнагароду, якую нам уручыў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Населеныя пункты, узнагароджаныя вымпеламі, з’яўляюцца дастойным прыкладам баявога і працоўнага подзвігу, усенароднага супраціўлення, праяўленых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Для нас вялікі гонар, што сёлета горад Дзятлава быў адзначаны гэтай узнагародай.

Дзятлаўская зямля гераічная і шматпакутная, палітая крывёю тысяч яе жыхароў, герояў-партызан і чырвонаармейцаў, якія абаранілі мір цаной уласнага жыцця. У гады вайны Дзятлаўскі раён стаў месцам не толькі подзвігу, але і страшных трагедый, звязаных з генацыдам мясцовага насельніцтва. На яго тэрыторыі размешчаны 67 воінскіх пахаванняў, у тым ліку 13 брацкіх магіл.

У Дзятлаве ў лютым 1942 года было створана яўрэйскае гета, у якім за перыяд з лютага да жніўня 1942 года знішчана больш за 5 тысяч мясцовых жыхароў.

Ахвярамі генацыду мірнага насельніцтва сталі вёскі Вялікая Воля, Малая Воля, Дубраўка, Дубароўшчына, Трахімавічы, Пушча Ліпічанская, Гарадкі, якія поўнасцю або часткова былі спалены разам з людзьмі. Аб страшнай трагедыі, якая напаткала вязняў Дзятлаўскай турмы ў ліпені 1944 года, раскажа помнік ва ўрочышчы “Цагельня”, дзе перад самым вызваленнем раёна больш за 300 чалавек былі расстраляны і спалены нацыстамі і іх прыслужнікамі. За гады вайны ў нашым раёне загінулі, былі закатаваны, спалены жывымі больш за 17 тысяч мясцовых жыхароў.

На Дзятлаўшчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны шырока разгарнуўся партызанскі рух. Першы атрад, які насіў імя “Арлянскі” (пазней перайменаваны ў “Барацьба”), быў створаны чырвонаармейцамі, якія трапілі ў акружэнне, у маі 1942 года, а ўжо восенню таго ж года дзейнічалі тры атрады, якія ў снежні аб’ядналіся ў Ленінскую партызанскую брыгаду (“Перамога”, “Барацьба”, імя К. Варашылава), камандзіру якой Фёдару Сінічкіну прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Брыгада дзейнічала ў Дзятлаўскім і суседніх раёнах. Яна злучылася з часцямі Чырвонай арміі 15 ліпеня 1944 года ў саставе 4 атрадаў агульнай колькасцю 1184 партызаны.

Пры Ленінскай партызанскай брыгадзе ў лясах Ліпічанскай пушчы функцыянаваў лясны шпіталь, які выратаваў цаной свайго жыцця сувязны брыгады, мясцовы жыхар Іосіф Філідовіч, паўтарыўшы подзвіг рускага героя Івана Сусаніна, – завёў атрад СС з 300 чалавек, які ажыццяўляў карную экспедыцыю “Гамбург”, у балоты Ліпічанскай пушчы. Шпіталь у балотах Ліпічанскай пушчы дзейнічаў да самага вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У ім было выратавана каля 500 партызан з розных фарміраванняў.

Доўгачаканае вызваленне Дзятлаўшчыны прыйшло ў ліпені 1944 года. Пасля трох з лішнім гадоў страху, смерцяў, бяссонных начэй, холаду і голаду на тэрыторыю раёна ўступілі войскі Чырвонай арміі. Яны вызвалялі яго разам з партызанамі Ленінскай брыгады. Тыя, хто загінуў у ліпені 1944 года, знайшлі вечны спакой у брацкай магіле ў гарадскім парку. Там жа пахаваны Героі Савецкага Саюза Ян Фогель і Павел Пятроў, яны вызвалялі горад Дзятлава ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

На тэрыторыі раёна размешчана 98 помнікаў, якія нагадваюць дзятлаўчанам і гасцям аб тых далёкіх, але незабыўных гадах. Памяць народная не згасне ніколі. Ад продкаў, якія цаной свайго жыцця абаранілі родную зямлю ад фашысцкай навалы, мы атрымалі наказ – берагчы мір на зямлі і жыць у стваральнай працы – які мы павінны свята выконваць.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#ДЕНЬ_ПОБЕДЫ_НА_ГРОДНЕНЩИНЕ

administrator

Recent Posts

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

9 часов ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

9 часов ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

10 часов ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

10 часов ago

Макроэкономическая стабильность и повышение качества жизни. Александр Лукашенко назвал базовые цели ЕАЭС

Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…

10 часов ago

Программа заключительных мероприятий XV Республиканского фестиваля национальных культур

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

10 часов ago