Нам даверана памяць. Слухайце, людзі, – гэта званы Хатыні

У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы для навучэнцаў старэйшых класаў прайшла сустрэча памяці “Нам не забыць трагедыю Хатыні”, дзейнічала тэматычная выстава.

Да маладога пакалення Дзятлаўшчыны звярнуліся бібліёграфы аддзела абслугоўвання і інфармацыі Марына Крупіца і Аляксандра Жалязоўская. Яны прагарталі трагічныя старонкі гісторыі невялікай беларускай вёскі, якая стала сімвалам пакут мірнага насельніцтва нашай краіны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Атрад карнікаў 22 сакавіка 1943 года правёў у Хатыні чарговую аперацыю: ворагі сагналі жыхароў у хлеў, абклалі саломай і спалілі 149 чалавек. З вогнішча змаглі выпаўзці дзве дзяўчынкі з сям’і Клімовічаў і Федаровічаў, іх, апаленых, прытулілі жыхары суседняй вёскі Хварасцені, аднак і гэты населены пункт напаткаў аналагічны жудасны лёс, дзяўчынкі загінулі. З усіх хатынскіх дзяцей у жывых засталіся Аляксандр Жалабковіч, Антон Бараноўскі, Уладзімір Яскевіч, якія абышлі рады карнікаў і схаваліся ў партызанскім лесе. Цудам выбраўся з-пад абломкаў хлява дарослы вясковец Іосіф Камінскі, які спяшаўся да параненага паміраючага сына. Менавіта гэтай драматычнай сцэне прысвечаны помнік “Непакораны чалавек”.

Хатынь загінула назаўжды, а там, дзе яна была, узведзены велічны мемарыяльны комплекс у памяць аб людзях, якія тут жылі і прынялі смерць ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Па іх і па такіх жа загінулых без віны беларусах “плачуць” званы Хатыні.

– Летась наша аб’яднанне арганізавала для пажылых людзей Дзятлаўшчыны паездку ў Хатынь, – расказала сакратар раённага савета ветэранаў Ядзвіга Гушча. – Самі мы не зведалі гэту трагедыю, але дакрануліся да яе. Было вельмі балюча ўсё пабачыць і пачуць. Паўтары сотні нашых нявінных суайчыннікаў толькі ў гэтым населеным пункце памерлі з-за таго, што так вырашылі нелюдзі-фашысты, знішчаючы славянскую нацыю. Жыццё – гэта самае каштоўнае, што дадзена чалавеку. Яго трэба берагчы, як і мір на Зямлі, бо заваяваны яны вялікай цаной. Мы выстаялі, і вам, маладому мірнаму пакаленню, я жадаю жыць пад чыстым спакойным небам Беларусі.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#библиотека #книги #образование

administrator

Recent Posts

У Наваельні прайшла сустрэча з маладымі педагогамі

Для паспяховай адаптацыі, прафесійнага росту і замацавання маладых спецыялістаў, якія прыбылі на першае працоўнае месца…

5 часов ago

Святло веры праз стагоддзі

Час бязлітасна змывае з твару зямлі цэлыя гарады і цывілізацыі, але над некаторымі рэчамі ён…

5 часов ago

Мошенничества в социальных сетях и мессенджерах

Социальная сеть – это среда, где мы общаемся с друзьями, родственниками, знакомыми, коллегами. Поэтому сообщение…

6 часов ago

“Летні патруль” – на вадаёмах

Днямі на вадаёмах райцэнтра прайшла міжведамасная прафілактычная акцыя “Летні патруль”, скіраваная на папярэджанне няшчасных выпадкаў…

6 часов ago

Как безопасно вести себя на объектах железнодорожного транспорта

Железная дорога - удобный и востребованный вид транспорта, которым пользуются миллионы людей каждый день. Повышение…

7 часов ago

«Скорее обнять родных». Обмен военнопленными между Россией и Украиной провели на территории Беларуси

Обмен военнопленными между Россией и Украиной провели на территории Беларуси, передает корреспондент БЕЛТА. Беларусь продолжает…

9 часов ago