Адзіны дзень інфармавання. Магчымасць дастойна жыць і развівацца

20 сакавіка на Дзятлаўшчыне прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва. У Дзятлаўскім філіяле ААТ “Молочный Мир” выступіла інфармацыйная група старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага, старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага – у Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, абласная інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале з начальнікам галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Ігарам Булаўкам сустрэлася з калектывам ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”, працавалі таксама групы намеснікаў старшыні райвыканкама.

На мінулым тыдні наша краіна адзначыла адно з галоўных святаў, таму звярнуліся да тэмы “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – прававы падмурак адзінства і працвітання беларускага народа”.

– Любая суверэнная дзяржава, якая праводзіць незалежную палітыку, павінна мець сваю Канстытуцыю, – падкрэсліў Ігар Булаўка. – Канстытуцыя Беларусі – гэта сапраўды народны дакумент. Першы крок у самастойную будучыню быў зроблены ў складаны для эканомікі нашай маладой дзяржавы 1994 год з прыняццем Асноўнага закона. Сёння ў нас мірная і працвітаючая краіна, бо Канстытуцыя сфармулявала нашы прынцыпы жыцця, інтарэсы грамадства і з’яўляецца шчытом ад знешняга негатыўнага ўплыву. Наколькі далікатнымі могуць быць адзінства і стабільнасць у грамадстве і наколькі зацікаўлены Захад, каб у нас былі непарадкі, паказаў 2020 год. Таму змяненні і дапаўненні, якія ўнесены ў 2022 годзе, ды і за ўсе тры дзесяцігоддзі ў Канстытуцыю, былі абумоўлены дынамікай развіцця грамадства, інтарэсамі народа і геапалітычнымі падзеямі, якія адбываліся вакол Беларусі. Галоўныя з іх – захаванне традыцыйных духоўных і сямейных каштоўнасцяў, гістарычнай праўды аб Вялікай Айчыннай вайне. Каб для наступных пакаленняў пакінуць незалежную і развітую краіну, для нас не павінна быць сумненняў у тым, што Вялікая Перамога – гэта перамога савецкага народа над нацызмам. Сёлета мы адзначаем 80-годдзе Перамогі – усенароднае свята, якое павінны перадаць нашчадкам, і гэта замацавана ў Канстытуцыі.

Віншую вас і з нашым выбарам Прэзідэнта, які зрабілі на пачатку года, прагаласаваўшы за Аляксандра Лукашэнку. Менавіта ён стаяў ля вытокаў развіцця краіны, быў ініцыятарам унясення змяненняў у Канстытуцыю, а моцная прэзідэнцкая рэспубліка паказала, што гэты шлях вядзе да дабрабыту і мірнага жыцця ўсяго насельніцтва Рэспублікі Беларусь.

– Усе важныя пытанні, якія вызначалі далейшае развіццё краіны, заўжды выносіліся на рэферэндумы для ўсенароднага галасавання, – прадоўжыў тэму старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі. – Наколькі правільнымі былі прынятыя рашэнні, можна ўбачыць сёння па стане эканомікі, а ўсё пазнаецца ў параўнанні: пасля скасавання Савецкага Саюза яго былыя рэспублікі развіваліся па-рознаму. Важна, што ўсяго, чым цяпер ганарымся, мы, беларусы, дасягнулі самі, сваёй стараннай працай.

Калі спыніцца на апошніх дасягненнях раёна, то мінулы год для Дзятлаўшчыны быў выніковы: у сацыяльныя праекты ўкладзена больш за 8,5 мільёна свабодных астаткаў. Паралельна ішлі пятнаццаць будоўляў, зроблены капрамонт васьмі шматкватэрных дамоў, дзе 90 % затрат – раённыя бюджэтныя сродкі. Сёлета таксама ажыццяўляюцца капрамонт трох дамоў (каля 5,5 тысячы метраў квадратных), будаўнічыя работы моста на Нагародавічы і моста праз раку Шчару, Новаяльнянскай гарадской бальніцы, завяршаецца капрамонт даху сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава, выдзелены сродкі на рамонт дахаў гімназіі і Гезгалаўскай сярэдняй школы, а ў цэнтральнай раённай бальніцы – на рамонт лабараторыі і мамаграфічна-флюараграфічнага кабінета. Прадоўжым рамантаваць дарогі, добраўпарадкаваць неселеныя пункты. 

У рамках Адзінага дня інфармавання пагаварылі таксама аб прафілактыцы злачынстваў, звязаных з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, у тым ліку вымагальніцтваў і махлярстваў, мерах па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў, рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы прафілактыкі наркаманіі сярод насельніцтва і рэсацыялізацыі нарказалежных, навядзенні парадку на прыдамавых тэрыторыях і звязанай з гэтым актуальнай праблеме – выпальваннях сухой расліннасці, таксама спыніліся на бяспецы дзяцей у час канікулаў і правядзенні прафілактычнай акцыі “За бяспеку разам”. Удзельнікам сустрэч была прадстаўлена кінастужка Ігара Лосіка “Свабода слова”.

Ірына СТЫРНІК

Фота Наталлі АВЯРЧУК, Святланы ГРЫШЫНАЙ, Ірыны СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#единый день информирования #Дятловщина #нашалепшае #нашелучшее

administrator

Recent Posts

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

42 минуты ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

52 минуты ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

1 час ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

5 часов ago

С 19 июня за борщевик и золотарник на участке будет грозить штраф до 10 базовых величин

Новые нормы закреплены в Кодексе об административных правонарушениях. В первую очередь речь идёт о борщевике…

7 часов ago

«Ночь провели спокойно». Медики о состоянии пострадавших в Брянской области пациентов

Состояние всех пострадавших в Брянской области пациентов после первой проведенной в учреждениях здравоохранения Минска ночи…

7 часов ago