Нам даверана памяць. Мы схіляем галовы перад вашай мужнасцю

15 лютага – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія дастойна выканалі свой абавязак, некаторыя – цаной жыцця. Тыя, хто вярнуўся з Афганскай вайны, і сёння застаюцца вернымі прысязе, прадаўжаюць слаўныя традыцыі герояў Вялікай Айчыннай вайны і з’яўляюцца прыкладам для падрастаючага пакалення.

Воіны-інтэрнацыяналісты Дзятлаўшчыны прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме і сустрэчы-шанаванні да 36-й гадавіны вываду савецкіх войскаў з Афганістана, якія прайшлі ў Дварэцкай сярэдняй школе.

Таксама ўдзельнікамі мерапрыемстваў сталі кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі сельскага выканкама, сілавых структур, педагогі і вучні мясцовай школы.

Юныя краязнаўцы нагадалі гісторыю свайго земляка Дзмітрыя Лазовіка, які не вярнуўся з гэтай вайны. Вясновым прызывам 1983 года ён пайшоў служыць у армію. 22 чэрвеня з вучэбнай часці Вусць-Каменагорска перапраўлены ў Кабул, а далей – у Газні, дзе быў вадзіцелем машыны, ажыццяўляў водазабеспячэнне батарэі. Загінуў ад агнястрэльнага ранення ў галаву 19 ліпеня таго ж года, выконваючы баявое заданне. Пасмяротна ўзнагароджаны Ордэнам Чырвонай Зоркі, пахаваны на могілках у аграгарадку Дварэц.

У 2021 годзе на будынку школы была ўсталявана мемарыяльная дошка, прысвечаная герою-земляку. У памяць аб усіх, хто загінуў на вайне ў Афганістане, удзельнікі мітынгу ўсклалі да яе кветкі.

Увазе ўдзельнікаў мерапрыемства прапанавалі экскурсію па школьным музеі, дзе гісторык Сяргей Каско расказаў пра лёс Дзмітрыя Лазовіка і іншых выхадцаў з Дварэцкага сельсавета, якія выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак.

Ва ўтульнай школьнай зале яны сабраліся разам, каб паразмаўляць, успомніць мінулае, атрымаць заслужаныя ўзнагароды ад кіраўніцтва раёна і ваеннага камісарыята.

– Рады вас вітаць у сценах гэтай школы, – звярнуўся да гасцей мерапрыемства старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі. – Гэта тэма для мяне асабліва блізкая, таму што я сам мог служыць там, у Афганістане. Калі праходзіў тэрміновую службу з 1980 па 1982 год, уся наша рота пісала прашэнне на службу там, адправілі туды толькі дваіх. Я захапляюся вашай мужнасцю і стойкасцю і шчыра жадаю, каб вы былі апошнімі сведкамі вайны, у якой удзельнічалі беларусы, каб ні нашы дзеці, ні ўнукі не ведалі тых бедаў, пазбаўленняў і гора, якія прыносіць яна. Дзякуй вам за тое, што дастойна выканалі інтэрнацыянальны абавязак. Перадавайце свае веды і вопыт маладому пакаленню, каб моладзь ведала гісторыю і цаніла мір.

Аляксандр Станіслававіч уручыў падзячныя лісты старшыні Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў воінам-інтэрнацыяналістам Аляксандру Раманюку, Юрыю Крагельскаму, Васілю Юркаўцу.

Да яго словаў далучыўся намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка:

– Мы ўсе схіляем галовы перад вашай мужнасцю, самаадданасцю і подзвігам, які яшчэ многія дзесяцігоддзі будзе жыць у памяці пакаленняў. Жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту і міру на зямлі. Каб дзеці выконвалі свой воінскі абавязак на Радзіме, а іх бацькі былі спакойныя.

Падзячнымі лістамі старшыні Дзятлаўскага райвыканкама былі адзначаны Аляксандр Юргель, Ігар Бялко, Віктар Буткевіч.

Ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец падкрэсліў, што на воінаў-інтэрнацыяналістаў сёння ўскладзена асаблівая місія ў выхаванні маладых патрыётаў сваёй краіны.

Ён уручыў юбілейныя медалі “80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” Алегу Драгунскаму, Аляксандру Альшэўскаму, Сяргею Радомскаму.

У гэты дзень удзельнікі памятных сустрэч і мітынгаў наведалі магілы загінулых у Афганістане і памерлых пасля вайны  воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Холода не прощают беспечности

С наступлением поздней осени на первый план выходит риск возникновения пожаров и чрезвычайных ситуаций в…

7 часов ago

Ведае ўчастковы. Дайце, калі ласка, чэк

Пытанне: купляў на рынку куртку і папрасіў выдаць чэк. Прадавец сказаў, што не можа гэта…

7 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Таісія Сакалоўская: “Не магу сядзець без справы”

Творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва наведаў 80-гадовую юбілярку з аграгарадка Войневічы Таісію Сакалоўскую, каб…

8 часов ago

“Храму ведаў” гарпасёлка Наваельня 60 гадоў

Поўная зала сяброў, шчырыя пажаданні, цёплыя апладысменты, кранальныя ўспаміны, мілагучныя песні, памятныя падарункі – так…

20 часов ago

В Дятловском районе завершилось специальное профилактическое мероприятие «Дом без пожара»

На территории Дятловского района завершилось специальное профилактическое мероприятие «Дом без пожара», направленное на предупреждение пожаров…

21 час ago

Тры дзесяцігоддзі, прысвечаныя людзям

У Новаяльнянскім сельскім выканаўчым камітэце на заслужаны адпачынак урачыста праводзілі кіраўніка спраў Ірыну Каспяровіч. Ірына…

22 часа ago