Аўтар: Міхаіл Філіпавіч Кашко
Месца і дата стварэння: 1945/02/20
Ідэнтыфікацыйны нумар: КП 3763
Міхаіл Філіпавіч Кашко нарадзіўся ў 1909 годзе ў вёсцы Вялікія Краглі Дзятлаўскага раёна Баранавіцкай вобласці (цяпер Гродзенская вобласць) Беларускай ССР. Беларус, беспартыйны, селянін. Прызваны ў войска 27.07.1944 г. Дзятлаўскім РВК Баранавіцкай вобласці. На фронце з 26.08.1944 г. Кулямётчык 4-й стралковай роты 221-га гвардзейскага стралковага палка 77-й гвардзейскай стралковай Чарнігаўскай Чырванасцяжнай ордэна Суворава дывізіі.
Узнагароды: Ордэн Славы ІІІ ступені, медаль “За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.”
Подзвіг: Міхаіл Філіпавіч 14 студзеня 1945 года ў момант артпадрыхтоўкі са сваім ручным кулямётам скрытна зайшоў у тыл баявой аховы праціўніка, адкрыў агонь і знішчыў 12 нямецкіх салдат.
Загадам 77-й гвардзейскай стралковай Чарнігаўскай Чырванасцяжнай ордэна Суворава дывізіі ад 13.02.1945 г. № 05/Н дзеючай арміі, ад імя Прэзідыума Вярхоўнага Савета Саюза ССР за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым доблесць і мужнасць узнагароджаны ордэнам Славы ІІІ ступені.
Ліст у Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей перадаў брат, Павел Філіпавіч Кашко, жыхар вёскі Вялікія Краглі Дзятлаўскага раёна.
Па матэрыялах Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#музей #ВОВ
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…
Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…
Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…