Аўтар: Міхаіл Філіпавіч Кашко

Месца і дата стварэння: 1945/02/20

Ідэнтыфікацыйны нумар: КП 3763

Міхаіл Філіпавіч Кашко нарадзіўся ў 1909 годзе ў вёсцы Вялікія Краглі Дзятлаўскага раёна Баранавіцкай вобласці (цяпер Гродзенская вобласць) Беларускай ССР. Беларус, беспартыйны, селянін. Прызваны ў войска 27.07.1944 г. Дзятлаўскім РВК Баранавіцкай вобласці. На фронце з 26.08.1944 г. Кулямётчык 4-й стралковай роты 221-га гвардзейскага стралковага палка 77-й гвардзейскай стралковай Чарнігаўскай Чырванасцяжнай ордэна Суворава дывізіі.

Узнагароды: Ордэн Славы ІІІ ступені, медаль “За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.”

Подзвіг: Міхаіл Філіпавіч 14 студзеня 1945 года ў момант артпадрыхтоўкі са сваім ручным кулямётам скрытна зайшоў у тыл баявой аховы праціўніка, адкрыў агонь і знішчыў 12 нямецкіх салдат.
Загадам 77-й гвардзейскай стралковай Чарнігаўскай Чырванасцяжнай ордэна Суворава дывізіі ад 13.02.1945 г. №  05/Н дзеючай арміі, ад імя Прэзідыума Вярхоўнага Савета Саюза ССР за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым доблесць і мужнасць узнагароджаны ордэнам Славы ІІІ ступені.

Ліст у Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей перадаў брат, Павел Філіпавіч Кашко, жыхар вёскі Вялікія Краглі Дзятлаўскага раёна.

Па матэрыялах Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#музей #ВОВ

Похожие публикации