Нам даверана памяць. Каб кожны верыў усёй душой, што гэта не паўторыцца (+відэа)

11 красавіка ў Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў у лясным масіве паблізу вёскі Курпешы каля брацкага пахавання, дзе былі зверскі расстраляны гітлераўцамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны каля трох тысяч мірных жыхароў яўрэйскай нацыянальнасці, прайшоў мітынг-рэквіем.

Памяць загінулых ушанавалі прадстаўнікі раённай улады, дэпутацкага корпусу, сілавых структур, працоўных калектываў, прафсаюзных і грамадскіх арганізацый, школьнікі, педагогі.

– Другая сусветная вайна стала страшнай трагедыяй для ўсяго чалавецтва, бо ў час яе масава знішчалася мірнае насельніцтва, – адкрыў мітынг старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі. – Фашысты і іх памагатыя ўявілі сябе вышэйшай нацыяй, яны забівалі старых, жанчын, дзяцей. Людзі падвяргаліся не толькі катаванням, але і медыцынскім вопытам. Маштаб той трагедыі ацаніць складана: дакладная лічба загінулых канчаткова не ўстаноўлена, аднак лічыцца, што ў часы Вялікай Айчыннай вайны загінула ад сямі да дванаццаці мільёнаў чалавек. У перыяд фашысцкай акупацыі толькі на Дзятлаўшчыне знішчана больш за дваццаць тысяч мірных жыхароў, а на франтах загінулі каля тысячы васьмісот ураджэнцаў раёна. Такіх месцаў, як урочышча Курпешы, на дзятлаўскай зямлі нямала. Сёння мы ўзгадваем таксама лёс адпачывальнікаў піянерскага інатэрнацыянальнага лагера ў гарадскім пасёлку Наваельня, выхаванцаў дзіцячага дома ў Дзятлаве, яўрэяў Дзятлаўскага, Дварэцкага, Казлоўшчынскага гета, мірных жыхароў, забітых ва ўрочышчах Коцькі, Цагельня, іншых ахвяраў закатаваных ворагамі.

У гэты дзень аддаём даніну пашаны ветэранам, якія набліжалі светлае свята Перамогі, тым суайчыннікам, якія перажылі жахі вайны, захавалі чалавечнасць і ўздымалі нашу разбураную краіну з руінаў.

Сёння свет не становіцца спакайнейшым: нашчадкі нямецкіх захопнікаў ствараюць фашысцкія аб’яднанні, мы бачым, што адбываецца на тэрыторыях суседніх дзяржаў. Таму цяперашняе пакаленне павінна памятаць родную гісторыю, шанаваць памяць герояў, якія адстаялі для нас свабоду ў імя будучыні і міру на Зямлі.

Старонкі ваеннай гісторыі на Дзятлаўшчыне для ўдзельнікаў мітынгу-рэквіему яшчэ раз прагарталі юныя жыхары раёна.

Настаяцель касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ксёндз Андрэй Лішко і клірык сабора навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай іерэй Аляксей Сцепановіч пажадалі моладзі і старэйшаму пакаленню ніколі не забываць мінулае, не цурацца сваёй Бацькаўшчыны, памятаць, якой цаною дасталіся нам мір і Вялікая Перамога, шанаваць свабоду і нашу агульную памяць.

Пранікнёную песню на гэту ж тэму выканала Таццяна Дудкіна.

Памяць загінулых ушанавалі хвілінай маўчання і ўскладаннем кветак да манумента.

Ірына СТЫРНІК 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Дятловщина #ВОВ #нашелучшее #нашалепшае #геноцид

administrator

Recent Posts

Командный дух и воля к победе

В Дятлово на стадионе "Колос" прошел турнир по футболу среди ребят 2012–2014 года рождения. Юные…

3 часа ago

Чтобы школьный звонок прозвенел для ребят ярко и радостно

Накануне нового учебного года в гости к мальчишкам и девчонкам в социально-педагогический центр города Дятлово…

21 час ago

Больше 6 человек на место. На какие аграрные специальности в Беларуси самый высокий конкурс

На какие аграрные специальности в Беларуси самый высокий конкурс, рассказали БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

22 часа ago

Программа мероприятий XXXIII Дня белорусской письменности

ПРОГРАММА ДНЯ БЕЛОРУССКОЙ ПИЬМЕННОСТИ 5 – 6 сентября 2026 г. в городе Костюковичи Могилевской области…

22 часа ago

Да ведама грамадзян

3 верасня з 14 да 16 гадзін у Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце (вул. Леніна, 18,…

22 часа ago

Краіна ведаў запрасіла ў госці

Вясёлы школьны званок у новым навучальным годзе празвінеў 1 верасня для 1911 навучэнцаў Дзятлаўшчыны. Упершыню…

1 день ago